замардава́ць гл. мардаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замардава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замарду́ю замарду́ем
2-я ас. замарду́еш замарду́еце
3-я ас. замарду́е замарду́юць
Прошлы час
м. замардава́ў замардава́лі
ж. замардава́ла
н. замардава́ла
Загадны лад
2-я ас. замарду́й замарду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час замардава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замардава́ць сов.

1. (лишить сил) изнури́ть, истощи́ть, замори́ть, измота́ть;

2. (до смерти) заму́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.

1. Змучыць, знясіліць цяжкай працай, жорсткім абыходжаннем і пад.; змардаваць. Замардавалі дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе. Чарнышэвіч.

2. Катаваннямі давесці да смерці; замучыць. Замардавалі Браніславу, замуравалі ў камян[я]х. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мардава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак., каго.

1. Знясільваць цяжкай працай, мары́ць.

М. на полі ад цямна да цямна.

2. Мучыць, прыносіць пакуты (разм.).

Мардуе думка.

|| зак. замардава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны і змардава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замордова́ть сов. замардава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истира́нить разг. заму́чыць; замардава́ць, зму́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заму́чить сов. заму́чыць; (истязаниями) закатава́ць, замардава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́ять сов., прост. заму́чыць; (изнурить) замардава́ць, знясі́ліць; (довести до крайней усталости) замары́ць, стамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уходи́тьII сов., прост.

1. (изнурить) ухо́даць, змардава́ць, знясі́ліць;

2. (убить, погубить) ухо́даць; загубі́ць, замардава́ць; збаёдаць;

3. (промотать) ухо́даць;

уходи́ли си́вку круты́е го́рки погов. быў конь, ды з’е́здзіўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)