за́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Палац і крэпасць феадала.

Сярэдневяковы з.

2. Назва некаторых палацаў, турмаў.

|| прым. за́мкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

За́мак

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. За́мак
Р. За́мка
Д. За́мку
В. За́мак
Т. За́мкам
М. За́мку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́мак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́мак за́мкі
Р. за́мка за́мкаў
Д. за́мку за́мкам
В. за́мак за́мкі
Т. за́мкам за́мкамі
М. за́мку за́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́мак, -мка м. за́мок;

будава́ць паве́траныя за́мкі — стро́ить возду́шные за́мки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́мак, ‑мка, м.

1. Умацаванае жыллё феадала. На сцяне вісела літаграфія ў рамцы — сярэдневяковы, з вежамі і гатычным дахам, замак на беразе возера. Карпаў. Тут, на землях радзівілаўскіх, пакутуюць людзі, а за жалезнымі варотамі, за высокім валам, у змрочным замку Радзівіла адвечнае гора народа. Бялевіч.

2. Палац, вялікі памешчыцкі дом.

3. Уст. Назва некаторых турмаў, астрогаў. Амаль два месяцы прасядзелі яны ў Мінскія замку — так тады называлася гарадская турма. «Маладосць».

•••

Паветраныя замкі — неажыццявімыя, нязбытныя мары, фантастычныя планы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мъкзамак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замокзамак’. Ст.-рус. замокъзамак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schlossзамак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́мкавы гл. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўразбу́раны, -ая, -ае.

Разбураны часткова, не да канца.

Н. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́мкавы (от за́мак) за́мковый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́йлідства, -а, н.

Мастацтва і майстэрства будавання прыгожых будынкаў.

Старажытнае беларускае д.

Велічны замак у Міры — выдатны помнік беларускага дойлідства 16 стагоддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)