заліза́ць, -іжу́, -і́жаш, -і́жа; -іжы́; -і́заны; зак., што.

1. Лізаннем ачысціць.

З. рану.

2. Шчыльна і гладка прычасаць (валасы; разм.).

|| незак. залі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заліза́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заліжу́ залі́жам
2-я ас. залі́жаш залі́жаце
3-я ас. залі́жа залі́жуць
Прошлы час
м. заліза́ў заліза́лі
ж. заліза́ла
н. заліза́ла
Загадны лад
2-я ас. заліжы́ заліжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час заліза́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заліза́ць сов., в разн. знач. зализа́ть;

з. ра́ну — зализа́ть ра́ну;

з. ко́нчыкі вусо́ў — зализа́ть ко́нчики усо́в;

укусі́ўшы, не залі́жашпогов. укуси́в, не зали́жешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

1. Лізаннем ачысціць, загаіць. Залізаць рану.

2. Разм. Прычасаць, прыгладзіць языком поўсць (пра жывёлу). // перан. Вельмі гладка прычасаць. Залізаць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зализа́ть сов. заліза́ць, мног. пазалі́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазалі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Залізаць усё, многае. Пазалізваць раны. Пазалізваць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́заны в разн. знач. зали́занный; см. заліза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́зваць несов., в разн. знач. зали́зывать; см. заліза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад залізаць.

2. у знач. прым. Разм. Які мае празмерна акуратны знешні выгляд; прылізаны. Трохі не падабаўся.. [камандзір] хлопцам, быў залішне залізаным — у форме, у абыходжанні з людзьмі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)