заліза́ць, -іжу́, -і́жаш, -і́жа; -іжы́; -і́заны; зак., што.

1. Лізаннем ачысціць.

З. рану.

2. Шчыльна і гладка прычасаць (валасы; разм.).

|| незак. залі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)