залёт гл. заляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. залё́т залё́ты
Р. залё́ту залё́таў
Д. залё́ту залё́там
В. залё́т залё́ты
Т. залё́там залё́тамі
М. залё́це залё́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залёт, -ту м. залёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залёт залёт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залёт, ‑у, М ‑лёце, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. залятаць — заляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заляце́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -еціце́, -яця́ць; -яці́; зак.

1. Летучы, апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

Самалёт заляцеў за хмару.

Птушка заляцела ў акно.

2. У час палёту спыніцца дзе-н.

З. на спадарожны аэрадром.

|| незак. залята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залёт, -у, М -лёце, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адлё́т ’лоўкі, смелы’ (Бір. дыс., КТС), адлётны: отлетный (конь) ’выдатны, цудоўны’ (Нас.) поўнасцю ідэнтычныя з рус. залёт, залётный (у тым ліку залётные кони) (аб рускіх формах гл. Кошалёў, БЕ, 1964, 11, 76). Прыпадабненне да лёт, лётаць. Гэта відаць з параўнання польск. zaloty, zalotny ’заляцанні, залётнік’, семантычна тоесных zalety, zaletny. Брукнер (644) характарызуе першы тып форм як «памылковы». Чэш. zálety, славац. zálety ’заляцанні’ разам з іх польскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да польск. zalecać się ’зарэкамендаваць сябе’, славац. zaliečat sa ’імкнуцца спадабацца’. Цікава супаставіць з гэтымі формамі больш далёкія па сэнсу бел. залеціць ’запэўніваць, пераконваць’ (гл.) і славен. zalecati ’ацэньваць, жадаць’ (Безлай, SR, 12, 225–226, Слаўскі, 4, 96). Усе гэтыя словы ўзводзяцца да прасл. lětь ’свабода, мажлівасць, магчымасць’, гл. лець ’можна’ і паралелі да яго (Мартынаў, SlW, 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)