заляца́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заляца́нне заляца́нні
Р. заляца́ння заляца́нняў
Д. заляца́нню заляца́нням
В. заляца́нне заляца́нні
Т. заляца́ннем заляца́ннямі
М. заляца́нні заляца́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заляца́нне (да каго) ср. уха́живание (за кем); обха́живание (кого), любе́зничанье (с кем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заляца́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заляцацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заляца́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., да каго.

Аказваць увагу каму-н., імкнучыся выклікаць прыхільнасць.

З. да жанчыны.

|| наз. заляца́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляцанне, залёты (мн.), флірт; шашні (разм., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

жанчыналю́бства, -а, н.

Празмернае заляцанне да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залёты, -аў.

Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны, заляцанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флірт, -у, М -рце, м.

Лёгкае заляцанне, какецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залётны², -ая, -ае.

Звязаны з залётамі; які выражае заляцанне.

Залётныя позіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любе́зничанье заляца́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)