заку́сачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Грамадская сталовая, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́сачная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. заку́сачная заку́сачныя
Р. заку́сачнай заку́сачных
Д. заку́сачнай заку́сачным
В. заку́сачную заку́сачныя
Т. заку́сачнай
заку́сачнаю
заку́сачнымі
М. заку́сачнай заку́сачных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заку́сачная ж., сущ. заку́сочная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заку́сачная, ‑ай, ж.

Сталоўка, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы. Закусачная-аўтамат. □ Пачынаецца ў порце абедзенны перапынак. Грузчыкі ідуць у закусачныя, у кафетэрыі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піражко́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, у якой гандлююць піражкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасі́сачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, дзе гандлююць гарачымі сасіскамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́сочная сущ. заку́сачная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́нная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, у якой бліны з’яўляюцца абавязковай стравай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чабурэ́чная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, дзе падаюць чабурэкі і іншыя ўсходнія стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбяна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Сталовая, закусачная, у меню якой пераважаюць стравы з бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)