закругле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. закругле́нне закругле́нні
Р. закругле́ння закругле́нняў
Д. закругле́нню закругле́нням
В. закругле́нне закругле́нні
Т. закругле́ннем закругле́ннямі
М. закругле́нні закругле́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закругле́нне, -я, н.

1. гл. закругліць.

2. мн. -і, -яў. Закругленая частка чаго-н.

На закругленні дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закругле́нне ср.

1. прям., перен. закругле́ние; см. закруглі́ць;

2. (закруглённая часть чего-л.) закругле́ние;

на ~нні цягні́к прыпыні́ў ход — на закругле́нии по́езд приостанови́л ход

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закругле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закругляць — закругліць і стан паводле знач. дзеясл. закругляцца — закругліцца.

2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закруглі́цца, -углю́ся, -у́глішся, -у́гліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць круглым, закругленым.

Бераг возера закругліўся.

2. перан. Скараціць выклад, каб хутчэй яго закончыць (разм., жарт.).

Дакладчык закругліўся.

|| незак. закругля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. закругле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закруглі́ць, -углю́, -у́гліш, -у́гліць; -у́глены; зак., што.

1. Зрабіць круглым ці больш круглым.

З. вугал.

2. перан. Прыдаць стройнасць і закончанасць.

З. фразу.

3. перан. Скончыць, завяршыць (разм.).

З. год з добрымі вытворчымі паказчыкамі.

|| незак. закругля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. закругле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закругле́ние прям., перен. закругле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балаця́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Цераз лугі, Балацяную твань Лёгка бяжыць, Выгінаючы спіну, Сцежкай знаёмай Люстраная Лань. Хведаровіч. Закругленне ішло па высокім насыпе, .. у канцы якога быў мост цераз лясную балацяную рачулку. Лынькоў. // Які ўзнікае над балотам. Балацяны туман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канец, заканчэнне, сканчэнне, завяршэнне, канцоўка; сход (абл.); фінал (кніжн.); закругленне (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пу́за ’жывот, трыбух; чэрава’ (рас., чэрв., кір., ПА; Шат.; ашм., Стан.; Шымк. Собр.), púza ’тоўсты жывот’ (Варл.), пу́зо ’тс’ (ТС), пу́за ’жывот; губа, нарост; закругленне ляза на сякеры’ (добр., Мат. Гом.), сюды ж пузе́нь ’вялікі жывот’ (Ян.), пузинё, пузиня́ ’таўсцячок; птушаня, якое толькі што вылупілася’ (Нас.), пуза́тый ’які мае вялікі жывот’ (Нас.), пуза́тая ’цяжарная’ (Нас.; Жд. 1; Шымк. Собр., Мат. Гом.), пуза́ты ’з тоўстым жыватом’ (Шат., ТС), пуза́ч ’брухаты чалавек’ (Нас., Мат. Маг., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), пузе́й ’тс’ (ТС, бяроз., Шатал.), пуза́цець ’станавіцца чараватым’ (Нас., Шат.), укр., рус. пу́зо ’жывот, чэрава’, польск. дыял. puzoусх.-слав.). Параўноўваюць з літ. pùžas ’круглы, пукаты; малы, але тоўсты’, таксама ’ёрш’ і ’вялікі чалавек з тоўстым чэравам’ (Буга, РФВ, 67, 243), ням. Bauch ’чэрава’ (Махэк, Recherches, 15) ці рус. пу́чить (Шанскі-Баброва, 261). Несумненная сувязь з пуздро́, пузы́р (гл.), так Фасмер, 3, 403; Бязлай, 3, 140 і інш. Да семантыкі параўн. Абаеў (Этимология–1984, 18), які дапускае “ідэафанічную” сугучнасць з асец. a‑buz‑yn ’уздувацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)