закарэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.

Рукі закарэлі ад гразі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, ператварыцца ў корку.

Кроў закарэла.

|| незак. зака́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закарэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закарэ́ю закарэ́ем
2-я ас. закарэ́еш закарэ́еце
3-я ас. закарэ́е закарэ́юць
Прошлы час
м. закарэ́ў закарэ́лі
ж. закарэ́ла
н. закарэ́ла
Загадны лад
2-я ас. закарэ́й закарэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час закарэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закарэ́ць сов. заскору́знуть; загрязни́ться; (затвердеть) засо́хнуть; (о глазах — ещё) зали́пнуть;

гразь ~рэ́ла — грязь заскору́зла (засо́хла);

бінт ~рэ́ў — бинт заскору́з (загрязни́лся);

во́чы ~рэ́лі — глаза́ зали́пли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, зацвярдзець, ператварыцца ў корку. Кроў закарэла. □ Снег, снег. Нагой ступіў, не правальваецца, закарэў пасля адлігі. Калачынскі. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля. Капыловіч.

2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.; забрудзіцца. Рана закарэла. Рукі закарэлі ад гразі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закара́вець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Зрабіцца каравым, закарэць (у 2 знач.).

Анучы закаравелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заскору́знуть сов.

1. закару́знуць, закарэ́ць;

2. перен. закару́знуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазака́рваць, ‑ае; зак.

Закарэць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Боты пазакарвалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закарэ́лы заскору́злый; загрязнённый; засо́хший; зали́пший; см. закарэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закара́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца каравым; закарэць (у 2 знач.). Кажух закаравеў. Анучы закаравелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)