закалыха́ць, -ышу́, -ы́шаш, -ы́ша; -ышы́; -ыха́ны; зак., каго.

1. гл. калыхаць.

2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць.

Мяне закалыхала на катары.

|| незак. закалы́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закалыха́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закалышу́ закалы́шам
2-я ас. закалы́шаш закалы́шаце
3-я ас. закалы́ша закалы́шуць
Прошлы час
м. закалыха́ў закалыха́лі
ж. закалыха́ла
н. закалыха́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час закалыха́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закалыха́ць сов.

1. (начать качать, колыхать, колебать) закача́ть, заколыха́ть, заколеба́ть;

2. (качая, усыпить) укача́ть, закача́ть, (напевая — ещё) убаю́кать, забаю́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закалыха́ць 1, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго.

1. Калышучы, прымусіць заснуць. Каця закалыхала сваю дачку, сядзела і глядзела на вуліцу, на маладзенькі залаты клён. Гаўрылкін. // перан. Супакоіць ласкавымі словамі, лагодным тонам. Тон [рэдактара], яго чалавечая лагоднасць неяк закалыхалі, супакоілі мяне, і я мо нават на момант паверыў яму. Сабаленка.

2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць. — Зусім закалыхала, — рашае шафёр, памагаючы ўрачу падняцца па прыступках ганка і ўвайсці ў дом. Гарбук.

закалыха́ць 2, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.

Пачаць калыхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закалыхаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закалы́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закалыхваць — закалыхаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заколыха́ть сов. закалыха́ць, загайда́ць, загу́шкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑дыша; зак., каго.

Калышучы, заставіць заснуць; закалыхаць. Укалыхаць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злюля́ць

закалыхаць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. злюля́ю злюля́ем
2-я ас. злюля́еш злюля́еце
3-я ас. злюля́е злюля́юць
Прошлы час
м. злюля́ў злюля́лі
ж. злюля́ла
н. злюля́ла
Загадны лад
2-я ас. злюля́й злюля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час злюля́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забаю́кать сов.

1. закалыха́ць, залюля́ць;

2. перен. (успокоить) заспако́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)