закалыха́цца, -ышу́ся, -ы́шашся, -ы́шацца; -ышы́ся; зак.

1. Пачаць калыхацца.

Закалыхаліся сцягі ў калонах.

2. Дайсці да дрымотнага стану.

Закалыхаўся ў машыне.

|| незак. закалы́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закалыха́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закалышу́ся закалы́шамся
2-я ас. закалы́шашся закалы́шацеся
3-я ас. закалы́шацца закалы́шуцца
Прошлы час
м. закалыха́ўся закалыха́ліся
ж. закалыха́лася
н. закалыха́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час закалыха́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закалыха́цца сов.

1. (начать качаться, колыхаться, колебаться) закача́ться, заколыха́ться, заколеба́ться;

2. (уснуть, задремать) укача́ться, убаю́каться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закалыха́цца 1, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Разм.

1. Непрыемна адчуць сябе ад працяглага калыхання, гайдання. Закалыхаўся ў аўтобусе.

2. Заснуць ад калыхання.

закалыха́цца 2, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Пачаць калыхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заколыха́ться закалыха́цца, загайда́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

всколыха́ться ускалыхну́цца, закалыха́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Заснуць закалыханым; закалыхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убаю́каться укалыха́цца, закалыха́цца; (уснуть) засну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускалыха́цца, ‑лышацца; зак.

Пачаць калыхацца, закалыхацца. Жоўтым ускалышуцца морам Нашых жытоў каласы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закалы́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закалыхацца ​1.

2. Зал. да закалыхваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)