закалыха́цца, -ышу́ся, -ы́шашся, -ы́шацца; -ышы́ся; зак.

1. Пачаць калыхацца.

Закалыхаліся сцягі ў калонах.

2. Дайсці да дрымотнага стану.

Закалыхаўся ў машыне.

|| незак. закалы́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)