зазямле́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
зазямле́нне |
зазямле́нні |
| Р. |
зазямле́ння |
зазямле́нняў |
| Д. |
зазямле́нню |
зазямле́нням |
| В. |
зазямле́нне |
зазямле́нні |
| Т. |
зазямле́ннем |
зазямле́ннямі |
| М. |
зазямле́нні |
зазямле́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зазямле́нне ср. заземле́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зазямле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазямляць — зазямліць і стан паводле знач. дзеясл. зазямляцца — зазямліцца.
2. Прыстасаванне для электрычнага злучэння з зямлёй электрычных машын, радыёпрыёмнікаў і інш., каб палепшыць іх работу, засцерагчы людзей ад электрычнага току. Зазямленне зрабіў [Шура] проста, уваткнуўшы між масніц падлогі кавалак меднага дроту. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазямлі́ць, -зямлю́, -зе́мліш, -зе́мліць; -зе́млены; зак., што (спец.).
Злучыць (электрычны ланцуг) з зямлёй.
З. антэну.
|| незак. зазямля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. зазямле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заземле́ние эл., радио зазямле́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
супрацьва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Груз, які прымяняецца для ўраўнаважвання сілы інерцыі, цяжару. Супрацьвага лопасці. // У радыётэхніцы — зазямленне з дроту для знадворных антэн. [Радыст] хутка разгарнуў рацыю, закінуў на елку Антону, нацягнуў супрацьвагу і пачаў працаваць. Ваданосаў.
2. перан. Тое, што супрацьдзейнічае чаму‑н. або ўраўнаважвае што‑н. Пасля эстраднай музыкі з яе сучаснымі імпульсіўнымі рытмамі .., з яе характарам, што ўзбуджае .. нервы, так карысна .. у якасці эмацыянальнай і інтэлектуальнай супрацьвагі, апынуцца ў свеце бахаўскай музыкі. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)