заду́шлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заду́шлівы заду́шлівая заду́шлівае заду́шлівыя
Р. заду́шлівага заду́шлівай
заду́шлівае
заду́шлівага заду́шлівых
Д. заду́шліваму заду́шлівай заду́шліваму заду́шлівым
В. заду́шлівы (неадуш.)
заду́шлівага (адуш.)
заду́шлівую заду́шлівае заду́шлівыя (неадуш.)
заду́шлівых (адуш.)
Т. заду́шлівым заду́шлівай
заду́шліваю
заду́шлівым заду́шлівымі
М. заду́шлівым заду́шлівай заду́шлівым заду́шлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заду́шлівы, см. уду́шлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім; удушлівы. За імі [жывымі ценямі] ўслед задушлівы і горкі паўзе куродым... Федзюковіч.

2. Такі, як пры ўдушшы. — Бяры нож! Вунь!.. — пачуў.. [Багдан] задушлівы шэпт Бычыхі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смог, -у, м.

У вялікіх гарадах: задушлівы туман, змяшаны з выхлапнымі газамі, дымам і куродымам.

Над горадам вісіць с.

|| прым. смо́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удуша́ющий

1. прич. які́ (што) ду́шыць, які́ (што) заду́швае; які́ (што) уду́швае;

2. прил. заду́шлівы; уду́шлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уду́шливый в разн. знач. заду́шлівы; уду́шлівы;

уду́шливые га́зы уду́шлівыя га́зы;

уду́шливый во́здух заду́шлівае (уду́шлівае) паве́тра;

уду́шливая среда́ перен. уду́шлівае асяро́ддзе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)