заду́млівы, -ая, -ае.

Тое, што і задуменны.

|| наз. заду́млівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заду́млівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заду́млівы заду́млівая заду́млівае заду́млівыя
Р. заду́млівага заду́млівай
заду́млівае
заду́млівага заду́млівых
Д. заду́мліваму заду́млівай заду́мліваму заду́млівым
В. заду́млівы (неадуш.)
заду́млівага (адуш.)
заду́млівую заду́млівае заду́млівыя (неадуш.)
заду́млівых (адуш.)
Т. заду́млівым заду́млівай
заду́мліваю
заду́млівым заду́млівымі
М. заду́млівым заду́млівай заду́млівым заду́млівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заду́млівы, см. задуме́нны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заду́млівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задуменны. Арцём, Захаравіч любіў дачку, ціхую, задумлівую, прыгожую дзяўчыну. Шамякін. Твары людзей былі стомленыя, задумлівыя. Шчарбатаў. Высокія сосны сустрэлі Сашку ціхім, задумлівым шумам. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́мна-заду́млівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́мна-заду́млівы су́мна-заду́млівая су́мна-заду́млівае су́мна-заду́млівыя
Р. су́мна-заду́млівага су́мна-заду́млівай
су́мна-заду́млівае
су́мна-заду́млівага су́мна-заду́млівых
Д. су́мна-заду́мліваму су́мна-заду́млівай су́мна-заду́мліваму су́мна-заду́млівым
В. су́мна-заду́млівы (неадуш.)
су́мна-заду́млівага (адуш.)
су́мна-заду́млівую су́мна-заду́млівае су́мна-заду́млівыя (неадуш.)
су́мна-заду́млівых (адуш.)
Т. су́мна-заду́млівым су́мна-заду́млівай
су́мна-заду́мліваю
су́мна-заду́млівым су́мна-заду́млівымі
М. су́мна-заду́млівым су́мна-заду́млівай су́мна-заду́млівым су́мна-заду́млівых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заду́мчивый задуме́нны, заду́млівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задуме́нны, -ая, -ае.

Паглыблены ў думкі, разважанні; задумлівы.

З. выгляд.

|| наз. задуме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́ў, ‑певу, м.

Мелодыя, матыў. У пустым гулкім доме недзе чуўся дзявочы напеў — прыгожы, задумлівы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падку́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які гаворыць з’едлівыя, непрыемныя словы. Настаўнік быў танкатвары, бледны, задумлівы, але з людзьмі наогул даволі ветлівы, прыемны і толькі часам, на злосць каму, падкуслівы і ўпарты, як казёл. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ван, ‑а, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)