задрыжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жы́це, -жа́ць; -жы́; зак.

1. Здрыгануцца, скалануцца.

Задрыжалі шыбы ў вокнах.

2. Затрэсціся (ад хвалявання).

З. ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задрыжа́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. задрыжу́ задрыжы́м
2-я ас. задрыжы́ш задрыжыце́
3-я ас. задрыжы́ць задрыжа́ць
Прошлы час
м. задрыжа́ў задрыжа́лі
ж. задрыжа́ла
н. задрыжа́ла
Загадны лад
2-я ас. задрыжы́ задрыжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час задрыжа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

задрыжа́ць и задрыжэ́ць сов.

1. задрожа́ть; вздро́гнуть; содрогну́ться;

2. (от волнения) задрожа́ть; (начать трепетать — ещё) затрепета́ть;

з. ад стра́ху — задрожа́ть (затрепета́ть) от стра́ха;

а́ў го́лас — задрожа́л го́лос;

рука́ не ~жы́ць — рука́ не дро́гнет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задрыжа́ць і задрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Пачаць дрыжаць, дрыжэць. // Стварыць дрыжачы гук. Ад першага гарматнага выбуху задрыжалі ў вокнах шыбы, жаласна дзінькнулі шклянкі ў шафе. Васілевіч. // Затрэсціся. Губы ў Магдалены задрыжэлі, і яна прыпала сваім ілбом да Ганнінага ілба. Чорны.

•••

Рука не задрыжыць гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздрыгну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Уздрыгнуць, здрыгнуцца, задрыжаць.

У. ад нечаканага стуку.

Голас уздрыгнуўся ад хвалявання.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скалануцца, страсянуцца, задрыжаць.

Ад павеву ветру галінкі ўздрыгнуліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задрыгаце́ць сов., разг., см. задрыжа́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задрожа́ть сов. задрыжа́ць, закалаці́цца, затрэ́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вострепета́ть сов., высок., уст. задрыжа́ць, закалаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрымце́ць, -мчу́, -мці́ш, -мці́ць; -мці́м, -мціце́, -мця́ць; -мці́; зак.

1. Пачаць трымцець.

Затрымцелі лісты.

2. Замігаць.

Затрымцелі агеньчыкі.

3. Закалаціцца, задрыжаць.

Сэрца затрымцела ад радасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задрыжэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. задрыжу́ задрыжы́м
2-я ас. задрыжы́ш задрыжыце́
3-я ас. задрыжы́ць задрыжа́ць
Прошлы час
м. задрыжэ́ў задрыжэ́лі
ж. задрыжэ́ла
н. задрыжэ́ла
Загадны лад
2-я ас. задрыжы́ задрыжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час задрыжэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)