задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -дра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак.

1. гл. драць.

2. што. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок.

З. скурку на пальцы.

3. што. Падняць угору, уверх.

З. галаву.

З. кашулю.

|| незак. задзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. задзяру́ задзяро́м
2-я ас. задзярэ́ш задзераце́
3-я ас. задзярэ́ задзяру́ць
Прошлы час
м. задра́ў задра́лі
ж. задра́ла
н. задра́ла
Загадны лад
2-я ас. задзяры́ задзяры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час задра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

задра́ць сов., в разн. знач. задра́ть; (поднять кверху — ещё) вздёрнуть;

з. галаву́ — задра́ть (вздёрнуть) го́лову;

з. кашу́лю — задра́ть (вздёрнуть) руба́ху;

з. ску́рку на па́льцы — задра́ть ко́жицу на па́льце;

каршу́н задра́ў ку́рыцу — ко́ршун задра́л ку́рицу;

з. но́гі — а) отда́ть бо́гу ду́шу; б) бря́кнуться;

з. нос — задра́ть нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Падняць угору. Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад. Маўр. // Загнуўшы, падняць уверх (пра адзенне). Зусім нечакана для «высокага суда» Рыгор задраў кашулю і павярнуўся спіной да стала. Бажко. Чалавек задраў калашыны вышэй калень і пачаў грэць валасатыя ногі. Лобан.

2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок. Задраць скуру на пальцы.

3. Забіць, разарваць (пра драпежніка). Каршун задраў курыцу. □ Яшчэ пазаўчора .. [воўк] задраў па той бок лесу на выгане кабылу. Чорны.

•••

Задраць ногі — а) упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Купрыян.. быў да таго п’яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі.. і перакуліўся. Чарот; б) памерці, здохнуць (звычайна пра жывёлу). Падкорміць [Халімон] парсючка, толькі б.. прадаць, рубель на патрэбу выручыць, а гэты парсюк ногі задзярэ. Чарнышэвіч.

Задраць нос (галаву) — зазнацца, заганарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзіра́ць гл. задраць, задзерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задра́ть сов.

1. в разн. знач. задра́ць, задзе́рці, мног. пазадзіра́ць;

задра́ть го́лову задра́ць (задзе́рці) галаву́;

задра́ть руба́ху задра́ць кашу́лю;

задра́ть ко́жицу на па́льце задра́ць ску́рку на па́льцы;

2. (умертвить) задра́ць, задзе́рці, мног. пазадзіра́ць, задушы́ць, мног. пазаду́шваць;

3. (запороть, избить розгами и т. п.) засячы́, захваста́ць;

задра́ть нос задра́ць нос;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задзе́рці сов., разг., см. задра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да задраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад задраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)