зада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́, -лі́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. што і каму. Даручыць зрабіць што-н.

З. работу.

З. урок.

З. пытанне.

2. што. Вызначыць, указаць.

З. курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

З. баль.

4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

З. страху.

З. клопату.

Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зада́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зада́м зададзі́м
2-я ас. задасі́ задасце́
3-я ас. зада́сць зададу́ць
Прошлы час
м. зада́ў задалі́
ж. задала́
н. задало́
Загадны лад
2-я ас. зада́й зада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зада́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зада́ць сов., в разн. знач. зада́ть;

з. уро́к — зада́ть уро́к;

з. ко́рму — зада́ть ко́рму;

з. кло́пату — зада́ть хлопо́т;

з. баль — зада́ть бал

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; пр. задаў, ‑дала, ‑ло; заг. задай; зак.

1. што. Прапанаваць, даручыць выканаць што‑н. Задаць урок. Задаць пытанне. □ — Я, Васіль Андрэевіч, мінулы раз не быў на ўроку і не ведаў, што нам гадалі. Чарнышэвіч.

2. што. Вызначыць, указаць. Задаць курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць. Задаць баль. // таксама чаго. Учыніць, нарабіць (чаго‑н. непрыемнага). Задаць клопату. Задаць страху.

4. Разм. Набіць, адлупцаваць. Недалёка плакаў хлапец, відаць, той Федзя, якому маці добра задала, што доўга не ішоў дахаты. Шамякін.

•••

Задаць дзёру (драла, драпака) — тое, што і даць дзёру (драла, драпака) (гл. даць).

Задаць дыхту — тое, што і даць дыхту (гл. даць).

Задаць жару — тое, што і даць жару (гл. даць).

Задаць задачу каму — паставіць у цяжкае становішча, стварыць для каго‑н. цяжкасці, якія неабходна пераадолець. — Ну, браце, і задала твая Вараноўская нашым бабам задачу... Сон страцім. Васілевіч.

Задаць лазню — тое, што і даць лазню (гл. даць).

Задаць лататы — тое, што і даць лататы (гл. даць).

Задаць перцу — тое, што і даць перцу (гл. даць).

Задаць пытлю — тое, што і даць пытлю (гл. даць).

Задаць тон — а) указаць хору танальнасць перад спяваннем; б) паказаць прыклад у чым‑н., стаць узорам для іншых. Тон у рабоце задалі перадавікі.

Задаць храпака — тое, што і даць храпака (гл. даць).

Задаць чосу — тое, што і даць чосу (гл. даць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задава́ць гл. задаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыхт, -у, м.

У выразе: даць дыхту (разм.) — задаць наганяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лататы́.

У выразе: даць (задаць) лататы (разм.) — уцячы, кінуцца наўцёкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храпа́к, -а́, м.

У выразе: даць (задаць) храпака (разм.) — захрапець, заснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпа́к², -а́, м.

У выразе: даць (задаць) драпака (разм.) — кінуцца наўцёкі; уцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чос, -у, м.

У выразе: даць (задаць) чосу (разм.) — прабраць каго-н. за што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)