загрубе́лы, -ая, -ае.

Які загрубеў, стаў цвёрдым, шурпатым.

Загрубелыя рукі.

|| наз. загрубе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрубе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. загрубе́лы загрубе́лая загрубе́лае загрубе́лыя
Р. загрубе́лага загрубе́лай
загрубе́лае
загрубе́лага загрубе́лых
Д. загрубе́ламу загрубе́лай загрубе́ламу загрубе́лым
В. загрубе́лы (неадуш.)
загрубе́лага (адуш.)
загрубе́лую загрубе́лае загрубе́лыя (неадуш.)
загрубе́лых (адуш.)
Т. загрубе́лым загрубе́лай
загрубе́лаю
загрубе́лым загрубе́лымі
М. загрубе́лым загрубе́лай загрубе́лым загрубе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загрубе́лы (жёсткий, твёрдый, шершавый) загрубе́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загрубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які загрубеў, стаў цвёрдым, шурпатым, каляным. [Візма] заўважыла.., што ладзіўся сягоння бацька больш, старанна ваксаваў загрубелыя боты. Броўка. За сталом увіхаецца Ілья Рамановіч — раздае людзям у іх загрубелыя змёрзлыя рукі брашуры, кніжкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загрубе́лый загрубе́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загрубе́ласць ж. загрубе́лость; см. загрубе́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кару́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Загрубелы, шурпаты; закарузлы. Карузлыя рукі. Карузлая павязка.

2. Нярослы, чахлы. Сосны былі не стромкія, як у гушчары, а карузлыя, з пакручанымі вузлаватымі галінамі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кару́злы1 ’нярослы, чахлы’ (ТСБМ), ’закарэлы, схуднелы’ (гл. каруза). Значэнні ’нярослы, чахлы, схуднелы’ пацвярджаюць правільнасць суаднясення бел. каруза са славен. koruze ’кляча’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Карузлы2загрубелы, заскарузлы’ (ТСБМ). Параўн. макед. коруза ’струп’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кара́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Каляны ад засохлай гразі; закарэлы. Каравая ануча. □ Баба прынесла з гары.. каравыя старыя нагавіцы. Чорны. // Вельмі брудны, запэцканы граззю. Каравая свіння.

2. Пакрыўлены, вузлаваты, з нарасцямі (пра дрэвы, расліны). Я стаяў пад караваю грушаю-дзічкаю адзін сярод чыстага поля. Сачанка. Не памятаю, як было, але вавёркаю я ўжо сядзеў на каравай алешыне. Нікановіч.

3. Загрубелы, нягнуткі, з шурпатай скурай (пра рукі, ногі). Каравыя пальцы. □ На возе, звесіўшы босыя каравыя ногі, сядзеў Дойла. Адамчык.

4. перан. Разм. Няскладны, няўмелы, груба выкананы. Каравы пераклад. Каравая фраза. □ Словы тыя .. адно за другое ніжуцца, каравыя, нязграбныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)