загно́йваць гл. загнаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загно́йваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. загно́йваю загно́йваем
2-я ас. загно́йваеш загно́йваеце
3-я ас. загно́йвае загно́йваюць
Прошлы час
м. загно́йваў загно́йвалі
ж. загно́йвала
н. загно́йвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час загно́йваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загно́йваць несов. загна́ивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загно́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загнаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загнаі́ць, -наю́, -но́іш, -но́іць; -но́ены; зак., што (разм.).

Даць чаму-н. загнаіцца.

З. рану.

|| незак. загно́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загна́ивать несов. загно́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́рыць ’хадзьбой, яздой пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Ласт.), ’ісці, накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. тори́ти, торува́ти ’утоптваць, пракладваць дарогу’, рус. тори́ть ’пракладваць баразну, сцежку, дарогу частай хадзьбой’, польск. torować ’тс’, utorować ’пракласці дарогу’, чэш. валаш. tořiť, ляш. torovať se, славац. torovať ’пакідаць след пасля сябе’, харв. чак. tòritiзагнойваць’, ’выпаражняцца (пра скаціну)’. Прасл. *toriti ’пракладваць дарогу, сцежку’, з якім Буга (Rinkt., 2, 630) звязвае ўсх.-літ. tarýti ’вымаўляць, гаварыць’, літаральна — ’церці языком’; гл. таксама Фасмер, 4, 83. Разглядаецца як ітэратыў ад *terti ’церці’, мажліва, і прасл. *tariti, гл. тары́ць (Варбат, Этимология–1970, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)