загляда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. загляда́юся загляда́емся
2-я ас. загляда́ешся загляда́ецеся
3-я ас. загляда́ецца загляда́юцца
Прошлы час
м. загляда́ўся загляда́ліся
ж. загляда́лася
н. загляда́лася
Загадны лад
2-я ас. загляда́йся загляда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час загляда́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загляда́цца несов. загля́дываться, засма́триваться; см. заглядзе́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загляда́цца і загля́двацца гл. заглядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да загледзецца, заглядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; -дзься і заглядзе́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -ледзіце́ся, -лядзя́цца; -лядзі́ся; зак., на каго-што.

Захапіцца, разглядаючы каго-, што-н., любуючыся кім-, чым-н.

|| незак. загляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засма́триваться загляда́цца, загля́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загля́дываться загляда́цца, загля́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загля́двацца несов., см. загляда́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зо́рыць ’глядзець’, за́рыцца ’квапіцца, заглядацца на чужое’ (маг. віц., Шат.; Мат. Маг.; З нар. сл.; Шатал.; Нар. сл.). Рус. за́ритьсязаглядацца’, пск., маск., сіб. зар́ить ’глядзець, шукаць вачыма’, дыял. зо́рить ’глядзець, сачыць, наглядаць’, укр. зори́ти ’глядзець, сачыць вачыма’, зари́ти сязаглядацца’ (Жэлях.). Славен. zóriti ’глядзець, сачыць вачыма’. Таго ж кораня, што зрок, зрэнкі, але з іншай ступенню чаргавання галоснага (zьr‑/zor‑; параўн. узор, надзор). Прасл. корань zьr/zor‑ узыходзіць да і.-е. *gʼher‑ ’прамянець, блішчаць’: літ. žerė́ti ’блішчаць’; параўн. зара. Фасмер, 2, 104; Траўтман, 366; Покарны, 1, 441–442; Варбат, Этимология, 1980, 32. Семантычны пераход ’глядзець’ — ’квапіцца, заглядацца на чужое’ прадстаўлен у зайздросціць, рус. видетьзавидовать і інш. Супрун, Полесье и этногенез славян, 1983, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да угледзецца (у 1, 2 знач.), углядзецца.

2. Абл. Заглядацца. — А дочухна мая, — пагладзіла Параска дзяўчынку па галаве, — рана табе, дзіцятка, углядацца ў хлопцаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)