заглыбле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. заглыбле́нне
Р. заглыбле́ння
Д. заглыбле́нню
В. заглыбле́нне
Т. заглыбле́ннем
М. заглыбле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заглыбле́нне ср.

1. (действие) углубле́ние, заглубле́ние;

2. вы́емка ж., впа́дина ж., я́ма ж., углубле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заглыбле́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглыбляцца — заглыбіцца.

2. Паглыбленне, упадзіна, ямка ў чым‑н. У высокай траве.. ляжалі па крузе сем абчасаных камянёў, а ў цэнтры.. восьмы, з правільна круглым заглыбленнем наверсе. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглубле́ние заглыбле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

углубле́ние ср.

1. (действие) паглыбле́нне, -ння ср.;

2. (впадина) заглыбле́нне, -ння ср., упа́дзіна, -ны ж., запа́дзіна, -ны ж., я́ма, род. я́мы ж., я́мка, -кі ж.;

3. мор. аса́дка, -кі ж., заглыбле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баразёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да баразна (у 1, 2 знач.). А я жыта не жала, у баразёнцы ляжала. З нар.

2. Падоўжнае заглыбленне на пласцінках як спосаб гуказапісу. Блішчастая галоўка мембраны вострай іголкай застыла на першай баразёнцы пласцінкі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́ратак ’жар у печы’ (Жд. 2, Шатал.). Рус. дыял. паўн. жера́ток, ’заглыбленне ў печы для жару’, жара́ток ’тс’, ’прысак’, н.-луж. žoratk, žoratki ’жар, прысак’, польск. żarzątek ’жар’, серб.-харв. жера́так памянш. ад жера ’жар’. Ст.-рус. жератъкъ ’прысак, сера, смага’, жаратъкъ, жаратникъзаглыбленне ў печы для жару’ (з XVII ст.), ц.-слав. жаратъкъ ’тс’, ст.-бел. («Александрыя» XVII ст.). Ваян (Gram. comp., IV, 702) тлумачыць як назоўнік, суадносны з прыметнікам на ‑ат‑ (паралельна з засведчанымі ў ст.-слав. утварэннямі на ‑av: жеравъ), утвораны з дапамогай ‑ъкъ. Аб пашырэнні слова ў паўн.-рус. гаворках і вар’іраванні гл. Дзярагін, Этимология, 1966, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ўбня ’доўбня’, ’дурны, цурбан’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах. Параўн. ст.-рус. Долбня (уласнае імя), рус. долбня́, укр. до́вбня, ст.-чэш. dlubna, чэш. dlubna, dlubně, балг. длъ́бня (з іншым значэннем ’штосьці выдзеўбанае, заглыбленне; дзёўбанне’), балг. дыял. длъбня́ ’драўляны молат’, славен. dȏlbnja ’даўбанне, выдзёўбванне’. Прасл. *dьlbьna (паводле Трубачова, Эт. сл., 5, 207). Цікава, што ў некаторых слав. мовах гэтага слова няма (напр., у польскай, славацкай, сербскахарвацкай), што сведчыць аб дыялектным яго характары ў праславянскі час. Лічыцца вытворным з суфіксам ‑ьna (‑ьnʼa) ад дзеяслова *dьlbti ’дзяўбаць’ (Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бакай ’рачная пратока; глыбокае месца ў рацэ; яма ў балоце’ (Інстр. лекс.). Рус. дыял. бака́й ’ручай’, укр. бака́й ’глыбокая яма ў рацэ, сажалцы; выбоіна (з вадой) на дарозе’ (ці сюды ж укр. бакаль ’возера’?). Слова няяснага паходжання. Магчыма, запазычанне з усх. моў. Параўн. Фасмер, 1, 109; Юркоўскі, SOr., 13, 69. Не пераконвае прыняцце роднаснасці з гальск. beccusзаглыбленне, упадзіна’ (так Гараеў, 9) або параўнанне (Сабалеўскі, Slavia, 5, 441) з бак. Рудніцкі (57) прапануе вывядзенне ад бак ’рэзервуар’. Наўрад ці гэта так (супраць Юркоўскі, там жа). Не пераконвае таксама версія пра запазычанне з італ. bocca ’рот, вусце, заліў і т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)