загаро́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. загаро́ддзе загаро́ддзі
Р. загаро́ддзя загаро́ддзяў
Д. загаро́ддзю загаро́ддзям
В. загаро́ддзе загаро́ддзі
Т. загаро́ддзем загаро́ддзямі
М. загаро́ддзі загаро́ддзях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загаро́ддзе, ‑я, н.

Разм. Месца за агародамі. Хмыль усё стаяў на пагорку, напэўна, раздумваў, ісці яму вуліцай ці па загароддзю, хаваючыся ад людскіх вачэй. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пагно́й ’угноенае месца, зямля’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шн. 2, Мат. Гом., Сл. ПЗБ) і погнби ’тс’ (ТС), ’загароддзе (участак)’ (Сцяшк. Сл.), ’угнойванне, гной’ (Юрч.), погнбиполе, якое не засявалася некалькі гадоў’ (КЭС, палес.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пагноіць Згнаіць (гл. гной). Але параўн. польск. pognoić, pognoj.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́начы ’ноччу, уночы’ (ТСБМ, Касп.), ’апоўначы, сярод ночы’ (Сл. ПЗБ), по́начы ’тс’ (ТС), ’цёмна’ (Клім., Жыв. НС), по́вночы ’тс’ (Жыв. НС). Укр. по́ночі ’цёмна’, ’у цемры’. Ад *па пачы ’ўначы’, з далейшым развіццём семантыкі да ’цёмна’, дзе па/по мае значэнне ’пры’, параўн. по́дню ’ў дзённы час’, г. зн. ’пры дзённым святле’ (Варл.). Цікавую паралель уяўляе серб. дыял. по̏ноћи ’ноччу’, паводле якога ўтворана по̏дне(в)и ’днём’ (Мілеціч, СДЗб, 9, 434); параўн., аднак, по́ноћ ’сярэдзіна ночы’, што адпавядае прасл. *polъnoktь (гл. поўнач), на думку Вукавіча (ЈФ, 17, 77) — другаснае, утворанае ад поноћи. Да ноч (гл.), параўн. яшчэ *паначота (гл.). Інакш Цыхун (Загароддзе–2, 112), за зыходную прымае форму з паў- (пов‑): по́внучэ на улыцэ, першапачаткова ’поўнач, сярэдзіна ночы’, з якога развілося значэнне ’цёмна’, чаму пярэчыць ЕСУМ (4, 470): укр. по́вночі з по́ночі пад уплывам пі́вніч ’сярэдзіна ночы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)