загарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак.

1. што. Згарнуць у адно месца, загрэбці.

З. жар.

2. што. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.).

З. зямлёй.

3. каго-што. Ахінуць, закруціць у што-н.

З. хлеб у сурвэтку.

З. дзіця ў коўдру.

4. што. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.).

З. канспект.

5. што. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад.

З. крысо шыняля.

|| незак. заго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загарну́ заго́рнем
2-я ас. заго́рнеш заго́рнеце
3-я ас. заго́рне заго́рнуць
Прошлы час
м. загарну́ў загарну́лі
ж. загарну́ла
н. загарну́ла
Загадны лад
2-я ас. загарні́ загарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загарну́ць сов.

1. (что-л. сыпучее) загрести́;

з. по́пел — загрести́ золу́;

2. (у што) заверну́ть, обверну́ть (чем), оберну́ть (чем);

з. хлеб у папе́ру — заверну́ть хлеб в бума́гу;

з. пля́шку ў ху́стку — заверну́ть буты́лку в плато́к;

3. закры́ть;

з. кні́гу — закры́ть кни́гу;

4. (загнуть край ткани) заверну́ть;

з. крысо́ во́праткі — заверну́ть полу́ оде́жды;

5. засы́пать; (семена) заде́лать;

з. зямлёю — засы́пать землёй

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Згарнуць у адно месца; загрэбці. [Люба] загарнула жар, засланіла печ. Чорны.

2. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.). Загарнуць зямлёй свежы пень.

3. Ахінуць, закруціць у што‑н. Казюк асцярожна загарнуў серп у хустку і палажыў у куток на палаці. Броўка. Загарнула маці Стася ў свой кажушок і панесла да хаты. Кавалёў.

4. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.). [Алеся] з шумам загарнула канспект, энергічна пляснула па ім рукой. Васілевіч.

5. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад. Нявада зрабіў рух да акна, дзе святлей, і загарнуў сподам наверх крысо свае вопраткі. Чорны. Грыцко загарнуў расчоскай проста ад ілба яго жорсткую рыжаватую чупрыну і лёгка, нібы толькі ўзмахнуўшы ножкамі, зняў яе. Кулакоўскі.

6. перан. Разм. Узяць сабе, прысвоіць. — Ты такі прагны, што ўсё загарнуў бы сабе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заго́ртваць гл. загарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад загарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіну́ць

‘згарнуць, загарнуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. звіну́ звінё́м
2-я ас. звіне́ш звіняце́
3-я ас. звіне́ звіну́ць
Прошлы час
м. звіну́ў звіну́лі
ж. звіну́ла
н. звіну́ла
Загадны лад
2-я ас. звіні́ звіні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час звіну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Абгарня́цьзагарнуць’ (Яруш.), обгорнять ’акружаць, абдымаць, апранаць’ (Булг.), абгорнути ’акружыць’ (Нас. гіст.). Гл. гарнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Загарнуць, падагнуць край чаго‑н. унутр або пад што‑н. Падхіліць хустку пад каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)