загало́вак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
загало́вак |
загало́ўкі |
| Р. |
загало́ўка |
загало́ўкаў |
| Д. |
загало́ўку |
загало́ўкам |
| В. |
загало́вак |
загало́ўкі |
| Т. |
загало́ўкам |
загало́ўкамі |
| М. |
загало́ўку |
загало́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
загало́вак, -лоўка, мн. -лоўкі, -лоўкаў, м.
Назва якога-н. твора (літаратурнага, навуковага і пад.) або асобных яго частак.
|| прым. загало́вачны, -ая, -ае і загало́ўны, -ая, -ае.
З. шрыфт.
○
Загалоўная літара — вялікая літара, якая пішацца ў слове ў пачатку тэксту, раздзела, абзаца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загало́вак, -ло́ўка м. заголо́вок, загла́вие ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
загало́вак, ‑лоўка, м.
Назва кнігі, часопіса, артыкула і пад. Загаловак апавядання. Загаловак артыкула. □ — «У лапах самацёку», — прачытаў Жыжка загаловак заметкі і глянуў на старшыню. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́тул², -а, мн. -ы, -аў, м.
Загаловак кнігі, а таксама старонка, на якой надрукаваны загаловак, імя аўтара, год і месца выдання.
На адвароце тытула.
|| прым. ты́тульны, -ая, -ае.
Т. ліст.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падзагало́вак, -о́ўка, мн. -о́ўкі, -о́ўкаў, м.
Другі, дадатковы загаловак.
|| прым. падзагало́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заголо́вок загало́вак, -ло́ўка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азагало́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., што.
Даць чаму-н. загаловак.
А. артыкул.
|| незак. азагало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загла́вие ср. загало́вак, -ло́ўка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падзагало́вак, ‑лоўка, м.
Дадатковы, другі загаловак пад асноўным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)