загаво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. загаво́р загаво́ры
Р. загаво́ру загаво́раў
Д. загаво́ру загаво́рам
В. загаво́р загаво́ры
Т. загаво́рам загаво́рамі
М. загаво́ры загаво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загаво́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

У забабонных уяўленнях: магічныя словы, якія маюць гаючую, лекавую сілу.

З. ад болю зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́р¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супроць каго-н. у палітычных і іншых мэтах.

З. мяцежнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́р I, -ру м. (тайное соглашение) за́говор

загаво́р II, -ру м. (заклинание) за́говор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загаво́р 1, ‑у, м.

Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць каго‑, чаго‑н. для дасягнення пэўных мэт, часцей палітычных. Загавор супраць царскай улады. Загавор мяцежнікаў.

загаво́р 2, ‑у, м.

Тое, што і замова. Паставіла [карову] да сонца галавой І загавор чыніла ад заразы. Купала. — Слабы ты загавор ад зубоў ведаеш, — сумным голасам прамовіў Гешка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манархі́сцкі монархи́стский;

м. загаво́р — монархи́стский за́говор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́говорI (тайное соглашение) загаво́р, -ру м., змо́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўказагавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ча ’веча, сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя пытанні ў некаторых гарадах старажытнай Русі’ (КТС, БРС, Яруш.). Укр. віче, рус. вече, пск., наўг. веча́ ’тс’, пск. веча́ть ’крычаць’; ’выдаваць глухі гук’, ст.-рус. вѣче ’веча’; ’тайнае зборышча, загавор’; ’прамова, угаворванне, саромленне, павучанне, прыгавор’, арханг. вечь ’галашэнне’; ’сход’, польск. wiec ’веча, мітынг’, wiecować ’кіраваць’, ст.-чэш. věce, славен. věča ’вясковы суд, судовая справа’; ’падатак’, серб.-харв. ве́ће ’веча, нарада, савет’, ст.-слав. вѣще ’нарада’. Прасл. věti̯o, да веціць (гл.); параўн. яшчэ ст.-рус. вѣтъ ’нарада’, ст.-чэш. аорыст věce ’сказаў’ і ст.-прус. wayte ’вымаўленне’, waitāt ’гаварыць’. Гл. Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 109; Траўтман, Altpreuß., 353; Траўтман, 339; Фасмер, 1, 308; Брукнер, 614; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 687; Шанскі, 1, В, 81; КЭСРЯ, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

откры́ть сов.

1. (дверь, окно, шкатулку) адчыні́ць, мног. паадчыня́ць, адкры́ць, мног. паадкрыва́ць;

2. (начать) пача́ць, распача́ць; (собрание, заседание и т. п.) адкры́ць, мног. паадкрыва́ць;

откры́ть вое́нные де́йствия пача́ць (распача́ць) вае́нныя дзе́янні;

откры́ть съезд адкры́ць з’езд;

3. (положить начало существованию) адкры́ць, мног. паадкрыва́ць;

откры́ть теа́тр адкры́ць тэа́тр;

4. (пустить, ввести в действие) пусці́ць, мног. папуска́ць, даць, мног. падава́ць, адкры́ць, мног. паадкрыва́ць;

откры́ть во́ду пусці́ць (даць) ваду́;

5. (предоставить) адкры́ць, мног. паадкрыва́ць, даць, мног. падава́ць;

Вели́кая Октя́брьская социалисти́ческая револю́ция откры́ла но́вую э́ру в исто́рии челове́чества Вялі́кая Кастры́чніцкая сацыялісты́чная рэвалю́цыя адкры́ла но́вую э́ру ў гісто́рыі чалаве́цтва;

откры́ть возмо́жность адкры́ць (даць) магчы́масць;

6. (обнажить) адкры́ць, мног. паадкрыва́ць;

откры́ть грудь адкры́ць гру́дзі;

7. (раскрыть) разгарну́ць, мног. паразго́ртваць; (глаза) расплю́шчыць, мног. парасплю́шчваць, адкры́ць, мног. паадкрыва́ць; (рот) разя́віць, мног. паразяўля́ць, адкры́ць, мног. паадкрыва́ць;

откры́ть зонт разгарну́ць парасо́н;

откры́ть кни́гу разгарну́ць кні́гу;

8. перен. (разоблачить) вы́крыць, мног. павыкрыва́ць, вы́явіць;

откры́ть за́говор вы́крыць загаво́р;

9. перен. (сообщить откровенно) адкры́ць, вы́казаць;

откры́ть ду́шу адкры́ць душу́;

10. (о научных открытиях и т. п.) адкры́ць;

откры́ть за́лежи руды́ адкры́ць пакла́ды руды́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)