загавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

Захапіцца размовай.

|| незак. загаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загавары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загавару́ся загаво́рымся
2-я ас. загаво́рышся загаво́рыцеся
3-я ас. загаво́рыцца загаво́рацца
Прошлы час
м. загавары́ўся загавары́ліся
ж. загавары́лася
н. загавары́лася
Загадны лад
2-я ас. загавары́ся загавары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час загавары́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загавары́цца сов. (увлечься разговором) заговори́ться; заболта́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

1. Захапіўшыся размовай, доўга прагаварыць. — Нешта бацька ў хату не ідзе, — сказаў .. [хлопец]. — Ці не загаварыўся з кім. Галавач. — Частуйцеся, частуйцеся, а то загаварыліся, — перабіла размову мужчын гаспадыня. Арабей.

2. Зак. да загаворвацца (у 2 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заговори́ться сов., в разн. знач. загавары́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загаво́рвацца і загава́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. загаварыцца.

2. Гаварыць бяссэнсіцу ў выніку расстройства, хваравітага стану, старасці.

Стары пачаў з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.

Разм. Тое, што і загаварыцца (у 1 знач.). Лугаўцоў адсунуў ад сябе шклянку, зірнуў на гадзіннік і спахапіўся: — Э-э, ды мы загаманіліся. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаво́рвацца і загава́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да загаварыцца.

2. Гаварыць пра што‑н. блытана, неўпапад, збіваючыся. Пан Крукоўскі ўчарнеў ад перапалоху, многа піў і нават, казалі, пачаў загаворвацца. Бажко. Гавары, ды не загаварвайся. З нар.

3. Зал. да загаворваць ​1, загаварваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаво́рвацца несов.

1. (увлекаться разговором) загова́риваться; заба́лтываться; см. загавары́цца;

2. (путаться, сбиваться в речи) загова́риваться;

3. страд. загова́риваться; см. загаво́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) пачатак дзеяння, напр.: заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць;

2) закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр.: забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець;

3) выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр.: забавіцца, загаварыцца, захваліць;

4) распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр.: заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету);

5) адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр.: забегчы, заехаць, заглянуць (да знаёмых).

II. Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр.: заакіянскі, завуголле, загарадны, задворкі, залетась, заўчора.

III. Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр.: завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта.

IV. Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр.: замалада, засветла, зацемна, зацепла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)