заво́дзіцца гл. завесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заво́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заво́джуся заво́дзімся
2-я ас. заво́дзішся заво́дзіцеся
3-я ас. заво́дзіцца заво́дзяцца
Прошлы час
м. заво́дзіўся заво́дзіліся
ж. заво́дзілася
н. заво́дзілася
Дзеепрыслоўе
цяп. час заво́дзячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заво́дзіцца несов.

1. в разн. знач. заводи́ться;

2. разг. (затевать ссору, драку) задира́ться;

3. прост. (горячиться, выходить из себя) заводи́ться;

1-3 см. заве́сціся;

4. страд. заводи́ться; отводи́ться; уводи́ться; вводи́ться; насажда́ться; см. заво́дзіць 1, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заво́дзіцца, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.

1. Незак. да завесціся.

2. Зал. да заводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вядзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць вадзіцца, зрабіцца наяўным.

Завялося знаёмства.

Грошы завяліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, распладзіцца.

У садзе завяліся шкоднікі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць дзейнічаць, будучы заведзеным (гл. завесці ў 7 знач.).

Гадзіннік завёўся.

Матор не завёўся.

4. Пачаць спрэчку, бойку і пад. з кім-н. (разм.).

З. сварыцца з кім-н. Ужо завёўся на паўдня (перан.: гаварыць надта доўга і бесперастанку).

|| незак. заво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заводи́ться

1. в разн. знач. заво́дзіцца; см. завести́сь;

2. страд. заво́дзіцца; см. заводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кнігае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Насякомае, якое заводзіцца ў старой паперы, кнігах.

2. Іран. Тое, што і кніжнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2-3, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уводи́ться страд.

1. ве́сціся; выво́дзіцца; адво́дзіцца; заво́дзіцца;

2. кра́сціся; зво́дзіцца, адбіва́цца; см. уводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отводи́ться страд.

1. заво́дзіцца;

2. адво́дзіцца;

3. адво́дзіцца; адхіля́цца;

4. адхіля́цца;

5. адво́дзіцца;

6. адво́дзіцца; см. отводи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)