заве́яць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. заве́е заве́юць
Прошлы час
м. заве́яў заве́ялі
ж. заве́яла
н. заве́яла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заве́яць сов.

1. (начать веять) заве́ять;

2. (снегом) заве́ять, занести́, засы́пать; заду́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́яць 1, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Засыпаць, занесці (пра снег, пясок). Снег завеяў вуліцы. □ Сляды пясок завеяў. Танк. / у безас. ужыв. Завеяла дарогу, у некаторых мясцінах гурбы былі такія глыбокія, што снегу набіралася ажно ў халявы. Лось.

2. Аказацца засыпаным, занесеным чым‑н. Дровы завеялі снегам.

заве́яць 2, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

Пачаць веяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́ять сов. заве́яць, мног. пазаве́йваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазаве́йваць, ‑ае; зак., што.

Завеяць, засыпаць усё, многае. Снег пазавейваў дарогі. Пазавейвала хаты пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завью́жить сов.

1. безл. (начать вьюжить) завіху́рыць;

2. (занести снегом) зане́сці (сне́гам), заме́сці (сне́гам), заве́яць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заду́ть сов.

1. (начать дуть) пача́ць дзьмуць, пача́ць дзьму́хаць;

2. (погасить) затушы́ць, загасі́ць, задзьму́ць, задзьму́хаць;

3. (занести снегом и т. п.) задзьму́ць, заве́яць;

4. техн. заду́ць;

заду́ть до́мну заду́ць до́мну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)