завастры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́стрыцца; зак.

1. Стаць вострым (у 1 знач.).

Нос завастрыўся (стаў танчэйшым да кончыка пры схудненні).

2. перан. Больш рэзка, больш ясна абазначыцца.

Пытанне завастрылася.

|| незак. завастра́цца, -а́ецца і заво́стрывацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завастры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. заво́стрыцца заво́страцца
Прошлы час
м. завастры́ўся завастры́ліся
ж. завастры́лася
н. завастры́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завастры́цца сов.

1. заостри́ться, заточи́ться;

2. перен. заостри́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завастры́цца, ‑вострыцца; зак.

1. Зрабіцца вострым. Аловак добра завастрыўся. // Звузіцца, зрабіцца танейшым, вуглаватым (пра рысы твару). Пасля таго як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся. Новікаў. Твар юнака крыху асунуўся, ад чаго завастрыўся яго роўны даўгаваты нос. Пестрак.

2. перан. Зрабіцца больш рэзкім, ярка выражаным. Пытанне завастрылася яшчэ больш. // Стаць больш вострым, напружаным; абвастрыцца. На здарэнні з Баешкам завастрылася класавая пільнасць. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́стрывацца гл. завастрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заостри́ться завастры́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заточи́ться сов. завастры́цца; затачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загастры́цца сов., обл., см. завастры́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завастра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. ад завастрыцца.

2. Зал. да завастраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́стрывацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завастрыцца.

2. Зал. да завострываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)