завастры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́стрыцца; зак.

1. Стаць вострым (у 1 знач.).

Нос завастрыўся (стаў танчэйшым да кончыка пры схудненні).

2. перан. Больш рэзка, больш ясна абазначыцца.

Пытанне завастрылася.

|| незак. завастра́цца, -а́ецца і заво́стрывацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)