завадскі́, -а́я, -о́е.

1. Тое, што і заводскі.

2. Племянны, пародзісты (пра свойскіх жывёл).

Завадскія свінні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завадскі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. завадскі́ завадска́я завадско́е завадскі́я
Р. завадско́га завадско́й
завадско́е
завадско́га завадскі́х
Д. завадско́му завадско́й завадско́му завадскі́м
В. завадскі́ (неадуш.)
завадско́га (адуш.)
завадску́ю завадско́е завадскі́я (неадуш.)
завадскі́х (адуш.)
Т. завадскі́м завадско́й
завадско́ю
завадскі́м завадскі́мі
М. завадскі́м завадско́й завадскі́м завадскі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

завадскі́ I, см. заво́дскі

завадскі́ II (о животных) племенно́й, поро́дистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завадскі́ 1,

гл. заводскі.

завадскі́ 2, ‑ая, ‑ое.

Добрага заводу; пародзісты (пра свойскіх жывёл). Завадскія свінні. Завадскі жарабок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́д³, -у, М -дзе, м. (разм.).

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы.

Свінні добрага заводу.

Пакінуць на з.

|| прым. завадскі́, -ая, -ае.

З. жарабок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заво́дскі, ‑ая, ‑ае і завадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да завода ​1 (у 1 знач.). Заводскія трубы. Завадскія карпусы.

2. Які мае адносіны да завода ​1 (у 2 знач). Заводская канюшня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фабры́чна-завадскі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фабры́чна-завадскі́ фабры́чна-завадска́я фабры́чна-завадско́е фабры́чна-завадскі́я
Р. фабры́чна-завадско́га фабры́чна-завадско́й
фабры́чна-завадско́е
фабры́чна-завадско́га фабры́чна-завадскі́х
Д. фабры́чна-завадско́му фабры́чна-завадско́й фабры́чна-завадско́му фабры́чна-завадскі́м
В. фабры́чна-завадскі́ (неадуш.)
фабры́чна-завадско́га (адуш.)
фабры́чна-завадску́ю фабры́чна-завадско́е фабры́чна-завадскі́я (неадуш.)
фабры́чна-завадскі́х (адуш.)
Т. фабры́чна-завадскі́м фабры́чна-завадско́й
фабры́чна-завадско́ю
фабры́чна-завадскі́м фабры́чна-завадскі́мі
М. фабры́чна-завадскі́м фабры́чна-завадско́й фабры́чна-завадскі́м фабры́чна-завадскі́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

племенно́й в разн. знач. племянны́; (о домашних животных, породистый, чистокровный) завадскі́; (оставленный на расплод) на плямя́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць што‑н., суправаджаючы якое‑н. дзеянне; прыгаворваць. Калі лажыўся на далонь З сявенькі завадскі авёс, Я прымаўляў: — Расці, каб конь Браў з ходу лёгка цяжкі воз. Астрэйка. Прымаўляючы «а давай, братка, пабачым, ці смачны дарожны хлеб», .. [Кузьма Чорны] разламаў акрайчык на роўныя кавалкі і адзін падаў мне. Кірэенка.

2. Уст. Угаворваць каго‑н. што‑н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў .. [Насту] ісці [замуж] — ды стары ён, што ты возьмеш з яго... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сула́дны, ‑ая, ‑ае.

1. з чым, чаму. Адпаведны чаму‑н., згодны з кім‑н. Не баіцца цяжкай плыні год, твор, суладны з вечнасці законам. Русецкі. Словы Журавенкі былі суладны Антонавым думкам — ён і сам гаварыў пра тое ж на сходзе. Савіцкі.

2. Аднадушны. — Не... Не было, — пачуўся суладны адказ. Шынклер. З набліжэннем дня збору суладны настрой у класе мацнеў. Шыловіч.

3. Суладжаны, дружны. А ў наваколлі аддаецца суладны, дружны стук калёс. Гаўрусёў. У .. дружнай руплівай працы ішлі напорыстыя пяцігодкі, поўнячы зямлю суладным гулам машын, суладным рухам працавітых рук. Лынькоў. // Стройны, гарманічны (пра спеў, музыку і пад.). У новых дамах іграюць баяны і гучаць суладныя песні — гэта брыгадзір тынкоўшчыкаў Мікола Завадскі, шафёр Іван Канапелька .. спраўляюць наваселле. Грахоўскі. І чуцён суладны гоман Каля рэчкі ў гаі. Прануза. І сосен гонкіх спеў суладны Сціхаў у ссечаным галлі. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)