завадскі́, -а́я, -о́е.

1. Тое, што і заводскі.

2. Племянны, пародзісты (пра свойскіх жывёл).

Завадскія свінні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завадскі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. завадскі́ завадска́я завадско́е завадскі́я
Р. завадско́га завадско́й
завадско́е
завадско́га завадскі́х
Д. завадско́му завадско́й завадско́му завадскі́м
В. завадскі́ (неадуш.)
завадско́га (адуш.)
завадску́ю завадско́е завадскі́я (неадуш.)
завадскі́х (адуш.)
Т. завадскі́м завадско́й
завадско́ю
завадскі́м завадскі́мі
М. завадскі́м завадско́й завадскі́м завадскі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завадскі́ I, см. заво́дскі

завадскі́ II (о животных) племенно́й, поро́дистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завадскі́ 1,

гл. заводскі.

завадскі́ 2, ‑ая, ‑ое.

Добрага заводу; пародзісты (пра свойскіх жывёл). Завадскія свінні. Завадскі жарабок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Завадскі (чл. т-ва «Ваенныя сябры») 2/554

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАВА́ДСКІ (Уладзімір Георгіевіч) (13.1.1919, г. Орша Віцебскай вобл. — 20.6.1992),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскае ваен. авіяц. вучылішча (1940), Харкаўскі інж.-эканам. ін-т (1976). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Сцяпным, 2-м Укр. франтах у бамбардзіровачнай і разведвальнай авіяцыі. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Зрабіў 152 баявыя вылеты. Да 1956 у Сав. Арміі.

т. 6, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

завадскі́ Werk(s)-, Fabrk-, Betrebs-; wrkseigen (належачы заводу);

завадскі́ камітэ́т [заўка́м] Betrebsgewerkschaftsleitung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЗАВА́ДСКІ (Юрый Аляксандравіч) (12.7.1894, Масква — 5.4.1977),

рускі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Творчую дзейнасць пачаў у 1915 у студыі Я.Вахтангава. У 1924—31 акцёр МХАТа. З 1924 кіраваў заснаванай ім студыяй. З 1940 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Массавета і выкладчык у Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1947 праф.). Яго ігра вызначалася пластычнай вытанчанасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Антоній («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Калаф («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). У пастаноўках героіка-лірычных спектакляў, рамант. трагедый, камедый («Шынкарка» К.Гальдоні, «Атэла» У.Шэкспіра, «Маскарад» М.Лермантава) імкнуўся да сінтэзу розных тэатр. традыцый. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1965. Ленінская прэмія 1965.

т. 6, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заво́дскі, ‑ая, ‑ае і завадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да завода ​1 (у 1 знач.). Заводскія трубы. Завадскія карпусы.

2. Які мае адносіны да завода ​1 (у 2 знач). Заводская канюшня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́д³, -у, М -дзе, м. (разм.).

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы.

Свінні добрага заводу.

Пакінуць на з.

|| прым. завадскі́, -ая, -ае.

З. жарабок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)