забыццё́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. забыццё́
Р. забыцця́
Д. забыццю́
В. забыццё́
Т. забыццём
М. забыцці́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забыццё, -я́, н.

1. Стан, пры якім чалавек траціць памяць.

Упасці ў з.

2. Стан непрытомнасці, трызнення.

Разам наплывае з.

Аддаць забыццю — лічыць забытым што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забыццё ср.

1. (действие) забве́ние;

2. (состояние) забытьё; забве́ние;

хвілі́на ~цця́ прайшла́ — мину́та забытья́ (забве́ния) прошла́;

ляжа́ць у ~цці́ — лежа́ть в забытьи́;

адда́ць ~ццю́ — преда́ть забве́нию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забыццё, ‑я, н.

1. Страта ўспамінаў аб кім‑, чым‑н. Героям няма забыцця. □ Дні адплывалі ў забыццё, Міналі зімы, леты. Прынеслі іншае жыццё У край глухі Саветы. Смагаровіч.

2. Стан непрытомнасці, трызнення. Малая стогне і ўсхліпвае. І зноў забыццё, толькі хуткае дыханне і доўгія вейкі на заплюшчаных вачах. Брыль.

3. Стан дрымоты; паўсон. Зноў наплывала забыццё, і самі павольна сплю[шчв]аліся вочы. Галавач.

4. Стан глыбокай задуменнасці, адлучанасці ад усяго навакольнага. [Пятро Мікалаевіч] доўга сядзеў у забыцці на калодцы, да болю сціскаючы рукамі галаву. Данілевіч. Ад вулічнага спакою прыйшло лёгкае забыццё. Вінцусь не адганяў гэтага забыцця, нават рад быў яму. Галавач.

5. Стан моцнага душэўнага ўзрушэння, калі чалавек перастае кантраляваць свае дзеянні. [Аляксей] ляжаў у шалёным забыцці і са злосцю думаў, што трымае сябе вельмі брыдка. Карпаў. [Лявон Жалейка] быў нібы ў нейкім забыцці, да ўсяго абыякавы, гатовы і сабе ўсадзіць нож у сэрца. Гурскі.

•••

Аддаць забыццю гл. аддаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забы́тьё забыццё, -цця́ ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самазабыццё, -я́, н.

1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

Працаваць да самазабыцця.

2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

Кахаць да самазабыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забве́ние забыццё, -цця́ ср.;

преда́ть забве́нию адда́ць забыццю́, забы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбэ́шчвальнік, ‑а, м.

Той (тое), хто (што) разбэшчвае каго‑н. Нехта сказаў, што забыццё — мярзотны разбэшчвальнік душ, і з гэтым нельга не пагадзіцца. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўзабыццё, ‑я, н.

Стан, блізкі да забыцця, няпоўнае забыццё. Веньямін ужо знаходзіўся ў прыемным стане напаўзабыцця, за якім пачынаецца сон, калі ў дзверы нехта моцна загрукатаў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыярха́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да патрыярха (у 1 знач.). Патрыярхальны род.

2. Верны старым традыцыям. Патрыярхальны ўклад жыцця. Патрыярхальнае выхаванне. □ У доўгай паношанай світцы, падпяразанай саматканым шырокім поясам, ён [падарожнік], здалося Андрэю, прыйшоў з нейкай далёкай патрыярхальнай старыцы. Пестрак. Цяпер, калі патрыярхальныя абрады і звычаі, што паслужылі асновай прыказак, пайшлі ў забыццё, асобныя прыказкі становяцца незразумелымі. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)