забуртава́ць гл. буртаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забуртава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забурту́ю забурту́ем
2-я ас. забурту́еш забурту́еце
3-я ас. забурту́е забурту́юць
Прошлы час
м. забуртава́ў забуртава́лі
ж. забуртава́ла
н. забуртава́ла
Загадны лад
2-я ас. забурту́й забурту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час забуртава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забуртава́ць сов., с.-х. забуртова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Закласці, ссыпаць агародніну ў бурты. З бульбянішчаў калгаснікі паспешліва звозяць накапаную бульбу ў вольныя павеці, каб падсушыць яе і забуртаваць потым паблізу сядзібы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што.

Закладваць бульбу, агародніну, сілас і пад. на захоўванне ў бурты.

Б. бульбу.

|| зак. забуртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. буртава́нне, -я, н. і бурто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забуртова́ть сов., с.-х. забуртава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забурто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забуртаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)