забо́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. забо́рка забо́ркі
Р. забо́ркі забо́рак
Д. забо́рцы забо́ркам
В. забо́рку забо́ркі
Т. забо́ркай
забо́ркаю
забо́ркамі
М. забо́рцы забо́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераборка (піраборка) ’дашчаная перагародка ў хаце; канявая сцяна’ (бялын., докш., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.; Яруш.; Др.-Падб.; Гарэц.; рас., Шатал.; барыс., шуміл., кругл., ЛА, 4). Да пера- і браць (гл.) у значэнні ’аддзяляць частку’ (ТСБМ). Параўн. заборка ’тс’ (рас., Янк. Мат.), рус. дыял. перебира́ть ’перагароджваць’, переборка ’перагародка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)