заблудзі́ць гл. блудзіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заблудзі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заблуджу́ заблу́дзім
2-я ас. заблу́дзіш заблу́дзіце
3-я ас. заблу́дзіць заблу́дзяць
Прошлы час
м. заблудзі́ў заблудзі́лі
ж. заблудзі́ла
н. заблудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. заблудзі́ заблудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час заблудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заблудзі́ць сов. заблуди́ться, заплута́ть, заплута́ться;

дзіця́ ~дзі́ла — ребёнок заблуди́лся;

з. у цёмным ле́се — заблуди́ться (заплута́ть, заплута́ться) в тёмном лесу́;

~дзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.

Збіцца з дарогі, перастаць арыентавацца на мясцовасці. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Колас. Пайшоў [Сёмка], адбіўся ад мяшчан, заблудзіў у лесе і да цёмнага швэндаўся па глыбокім сн[езе], пакуль выйшаў на дарогу. Гартны. // Пра нечаканае, выпадковае паяўленне каго‑н. дзе‑н. А я тут чаго заблудзіў на могільнік? Блізкіх ці знаёмых шукаю? Каго? Танк.

•••

Заблудзіць у трох соснах — не змагчы разабрацца ў чым‑н. простым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блудзі́ць¹, блуджу́, блу́дзіш, блу́дзіць; незак.

Страціўшы арыенціроўку, блукаць па лесе, у незнаёмым месцы ў пошуках выйсця.

Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).

|| зак. заблудзі́ць, -блуджу́, -блу́дзіш, -блу́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заблудзіць, заблудзіцца; зблудзіць, зблудзіцца (разм.) □ збіцца з дарогі, збіцца з тропу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заблуди́ться сов. заблудзі́ць;

заблуди́ться в трёх со́снах заблудзі́ць у тро́х хво́ях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заблудзі́цца сов., см. заблудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заплута́ть и заплута́ться сов., прост. заблудзі́ць, заблудзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блу́дны¹, -ая, -ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць.

Блудная дарога.

3. перан. Не такі, як прынята, не зусім звычайны.

Блудны сын — пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)