забе́г, -у, мн. -і, -аў, м.

У спорце: бег на пэўную адлегласць.

З. на пяцьсот метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. забе́г забе́гі
Р. забе́гу забе́гаў
Д. забе́гу забе́гам
В. забе́г забе́гі
Т. забе́гам забе́гамі
М. забе́гу забе́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забе́г, -гу м., спорт. забе́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забе́г м.

1. (действие) разг. забяга́нне, -ння ср.;

2. спорт. забе́г, -гу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забе́г, ‑у, м.

Бег на пэўную адлегласць у спартыўных спаборніцтвах. Забег на 500 метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забе́гі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Забе́гі
Р. Забе́г
Забе́гаў
Д. Забе́гам
В. Забе́гі
Т. Забе́гамі
М. Забе́гах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; забе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Бегучы, трапіць куды-н.

Цяля забегла ў агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да знаёмых.

3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

Хлопчык забег далёка ў поле.

4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

З. наперад (таксама перан.: пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўфіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўфіналу. Паўфінальны забег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забе́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забягу́ забяжы́м
2-я ас. забяжы́ш забежыце́
3-я ас. забяжы́ць забягу́ць
Прошлы час
м. забе́г забе́глі
ж. забе́гла
н. забе́гла
Загадны лад
2-я ас. забяжы́ забяжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час забе́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н.

Забег на кароткую дыстанцыю.

Сысці з дыстанцыі.

2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасэйнага або воднага пуці.

Начальнік дыстанцыі.

|| прым. дыстанцы́йны, -ая, -ае.

Дыстанцыйнае кіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)