забарса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. што.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забарса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забарса́ю забарса́ем
2-я ас. забарса́еш забарса́еце
3-я ас. забарса́е забарса́юць
Прошлы час
м. забарса́ў забарса́лі
ж. забарса́ла
н. забарса́ла
Загадны лад
2-я ас. забарса́й забарса́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час забарса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забарса́ць сов. проде́ть, протяну́ть обо́ру в у́шки ла́птя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця. Забарсаць лапці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстень ’верхні край лапця’, прыбалт. заборска ’шнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)