жэстыкулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

Рабіць жэсты (у 1 знач.).

Ж. міліцэйскім жазлом.

|| наз. жэстыкулява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жэстыкулява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жэстыкулю́ю жэстыкулю́ем
2-я ас. жэстыкулю́еш жэстыкулю́еце
3-я ас. жэстыкулю́е жэстыкулю́юць
Прошлы час
м. жэстыкулява́ў жэстыкулява́лі
ж. жэстыкулява́ла
н. жэстыкулява́ла
Загадны лад
2-я ас. жэстыкулю́й жэстыкулю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жэстыкулю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жэстыкулява́ць несов. жестикули́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жэстыкулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Рабіць жэсты (у 1 знач.). Людзі голасна размаўлялі, спрачаліся, жэстыкулявалі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жестикули́ровать несов. жэстыкулява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жэстыкуля́цыя, -і, ж.

Манера жэстыкуляваць; жэсты.

Энергічная ж.

|| прым. жэстыкуляцы́йны, -ая, -ае і жэстыкулято́рны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажэстыкулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Пачаць жэстыкуляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажэстыкулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Жэстыкуляваць нейкі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупцава́ць, лупцова́ць ’біць, хвастаць’, ’стукаць, удараць па чым-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Шат., Касп., ТС), ’сцёбаць пугай, дубцом’ (КЭС, лаг.), лупцова́цца ’біцца, тузацца’ (ТС). Укр. лупцюва́ти, лупцева́ть ’тс’, уладз. ’знімаць скуру з жывёлы’, смал., тул. ’есці з вялікім апетытам’, варон. лупцеваться ’біцца’, разан. лупцевня́ ’бойка’. Паходзяць з ⁺лупсовать, пск., цвяр., тул., бран., валаг., перм., урал. лупсовать ’моцна біць, лупцаваць’, валаг. лупсоваться ’біцца’, а гэтыя — з ⁺лупсать, лупсить, пск., цвяр. лупси́ть ’моцна каго-небудзь біць, адлупіць’, алан. ’шмат есці’, наўг. лупса́нить ’біць, хвастаць’. Апошнія з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. lupsė́ti, lapsė́ti ’біць, махаць крыламі’, ’жэстыкуляваць’, lupsénti, lapsénti ’лапчыва, прагна есці’, lùpsena ’біццё, пабоі’, а са значэннем ’здыхаць’ літ. lapsénti, відаць, звязана з зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць скуру’. Зяленін (РФВ, 54, 115) намагаецца растлумачыць паходжанне рус. лупси́ть ’біць’ з эст. lopsima ’біць’. Фасмер (2, 535) тлумачыць гэтыя дзеясловы як пашырэнне асновы дзеяслова лупи́ть. Сюды ж лупца́нка, лупцоўка ’лупцаваны’, лупцану́ць (Мат. Гом., ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат.; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)