пуцяві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж. (паэт.).

Шлях, жыццёвая дарога.

Пуцявіны маладосці.

|| прым. пуцяві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́щность надзённасць, -ці ж., пі́льная патрэ́ба, жыццёвая неабхо́днасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыццё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыццё́вы жыццё́вая жыццё́вае жыццё́выя
Р. жыццё́вага жыццё́вай
жыццё́вае
жыццё́вага жыццё́вых
Д. жыццё́ваму жыццё́вай жыццё́ваму жыццё́вым
В. жыццё́вы (неадуш.)
жыццё́вага (адуш.)
жыццё́вую жыццё́вае жыццё́выя (неадуш.)
жыццё́вых (адуш.)
Т. жыццё́вым жыццё́вай
жыццё́ваю
жыццё́вым жыццё́вымі
М. жыццё́вым жыццё́вай жыццё́вым жыццё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыццёвы, -ая, -ае.

1. гл. жыццё.

2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для людзей.

Жыццёвыя прапановы.

Жыццёвыя інтарэсы.

3. Узяты з жыцця; праўдападобны.

Ж. вобраз.

Жыццёвая сітуацыя.

|| наз. жыццёвасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вегета́цыя, ‑і, ж.

Спец. Рост і жыццёвая дзейнасць раслін.

[Лац. vegetatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёк, -у, м. (разм.).

1. Розум, развага.

У гэтага чалавека к. ёсць.

2. Жыццёвая сіла; сокі.

Нельга ж цягнуць з чалавека апошні к.

Не мець клёку ў галаве (разм., пагард.) — пра чалавека, у якога няма розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмпера́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.

Меланхалічны, халерычны т.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму.

Чалавек з тэмпераментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэа́льна-жыццёвы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэа́льна-жыццёвы рэа́льна-жыццёвая рэа́льна-жыццёвае рэа́льна-жыццёвыя
Р. рэа́льна-жыццёвага рэа́льна-жыццёвай
рэа́льна-жыццёвае
рэа́льна-жыццёвага рэа́льна-жыццёвых
Д. рэа́льна-жыццёваму рэа́льна-жыццёвай рэа́льна-жыццёваму рэа́льна-жыццёвым
В. рэа́льна-жыццёвы (неадуш.)
рэа́льна-жыццёвага (адуш.)
рэа́льна-жыццёвую рэа́льна-жыццёвае рэа́льна-жыццёвыя (неадуш.)
рэа́льна-жыццёвых (адуш.)
Т. рэа́льна-жыццёвым рэа́льна-жыццёвай
рэа́льна-жыццёваю
рэа́льна-жыццёвым рэа́льна-жыццёвымі
М. рэа́льна-жыццёвым рэа́льна-жыццёвай рэа́льна-жыццёвым рэа́льна-жыццёвых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праўдападо́бнасць, ‑і, ж.

Падобнасць на праўду. У апавяданні «Вяселле» жыццёвая праўда ёсць, ёсць і пэўная праўдападобнасць сітуацый. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёк, ‑у, м.

Разм.

1. Розум, развага. Ого, Ічэ — галава з мазгамі! Клёк у хлопца ёсць! Шынклер.

2. Жыццёвая сіла; сокі. — Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, — прастагнала Салвесіха. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)