жыццяздо́льны, -ая, -ае.

Здольны існаваць і развівацца, падтрымліваць і захоўваць жыццё.

Ж. арганізм.

Ж. калектыў.

|| наз. жыццяздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыццяздо́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыццяздо́льны жыццяздо́льная жыццяздо́льнае жыццяздо́льныя
Р. жыццяздо́льнага жыццяздо́льнай
жыццяздо́льнае
жыццяздо́льнага жыццяздо́льных
Д. жыццяздо́льнаму жыццяздо́льнай жыццяздо́льнаму жыццяздо́льным
В. жыццяздо́льны (неадуш.)
жыццяздо́льнага (адуш.)
жыццяздо́льную жыццяздо́льнае жыццяздо́льныя (неадуш.)
жыццяздо́льных (адуш.)
Т. жыццяздо́льным жыццяздо́льнай
жыццяздо́льнаю
жыццяздо́льным жыццяздо́льнымі
М. жыццяздо́льным жыццяздо́льнай жыццяздо́льным жыццяздо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыццяздо́льны жизнеспосо́бный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыццяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны падтрымліваць і захоўваць жыццё (у 2 знач.).

2. перан. Здольны існаваць і развівацца; прыстасаваны да жыцця (у 7 знач.). Жыццяздольны калектыў. Жыццяздольныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жизнеспосо́бный жыццяздо́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыву́чы, -ая, -ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы.

Ж. арганізм.

Жывучыя кветкі.

2. перан. Здольны доўга захоўвацца, існаваць.

Жывучыя звычаі.

|| наз. жыву́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыцця... (гл. жыцце...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «жыцце...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб, жыццярадасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыцця... (гл. жыцце...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «жыцце...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыву́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы. Хвошч — чалавек жывучы, сухі, жылісты, учэпісты, як і тая трава, праз якую атрымаў ён сваё трапнае прозвішча. Лупсякоў.

2. перан. Устойлівы, здольны доўга існаваць, захоўвацца. Дужа жывучымі былі традыцыі савецкага калектывізму ва ўсім вясковым побыце Загальшчыны. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае фізічную сілу; вельмі дужы, здаровы. Магутны асілак. Магутны зубр. Магутныя крылы. // Які сведчыць аб фізічнай сіле. Брыль робіць кароткі перапынак. І яго магутная постаць, і голас, і нейкая прастата і шчырасць у словах робяць на сялян добрае ўражанне. Колас. // Здаровы, жыццяздольны. Магутны арганізм.

2. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні). Магутны ўраган. Магутны залп. □ У заключэнне рэйда быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. Шамякін. // З тоўстым ствалом; густы, раскідзісты. У гушчары, на скрыжаванні торных Лясных дарог. — вышэй сваіх сяброў Узрос магутны граб. Кірэенка. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнае голле. Дуброўскі. // Надзелены вялікай баяздольнай сілай, добра ўзброены, умацаваны (пра вайсковыя злучэнні, умацаванні і пад.). Пяскоўцы ведалі ўжо, што следам за разведчыкамі ідуць магутныя часці Чырвонай Арміі. Пальчэўскі. // перан. Здольны аказаць значнае ўздзеянне на каго‑, што‑н. Калі ж вайна хадзіла па Радзіме І вораг нёс нам рабства і разбой, З тваім [Максіма Горкага] магутным словам, Гордым імем Фашызму мы давалі жорсткі бой. Астрэйка.

3. З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Магутная краіна. Магутная металургічная прамысловасць. □ Для пераможнага салюта, Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі: Урал магутны Даўно руду ў мартэнах плавіць. Танк. А калі магутны атам Мы для працы пакарылі, Стаў народ такім багатым, Што канца няма той сіле. Крапіва.

4. Спец. Тоўсты, масіўны (слой, пласт). Тут адразу ж пачынаўся магутны пласт чырвонай гліны. Штыхаў.

5. Спец. Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.). Магутная турбіна.

•••

Магутная кучка гл. кучка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)