жы́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. жы́р
Р. жы́ру
Д. жы́ру
В. жы́р
Т. жы́рам
М. жы́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жыр (род. жы́ру) м., разг. кормёжка ж.; см. жырава́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыр, ‑у, м.

Разм. Тое, што і жыраванне. Над галавою, гучна лопаючы крыламі, праляцелі качкі... Відаць, на жыр. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыр ’кармленне жывёл, што гулліва забаўляюцца’ (ТСБМ), дыял. жыр ’тлушч’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жир ’тлушч’, дыял. арханг. ’месца кармлення рыбы’, укр. жир ’тлушч’, ’кармленне жывёлы’, польск. żyr, żer ’кармленне і ежа жывёлы’, в.-луж. žeŕ, чэш. žír ’тс’, славац. žír ’тлушч’, ’кармленне свінні ў лесе жалудамі’, žer ’пажыранне раслін насякомымі; пасьба на апалых жалудах’, славен. žȋr, žer ’пасьба свіннёй у лесе; харч; ураджайнасць; плод; карысць’, серб.-харв. жи̑р ’жолуд’, балг. дыял. жир ’жолуд’, ’тлушч’, макед. жир ’жолуд’. Ст.-слав. жиръ ’паша’. Ст.-рус. жир ’багацце, жыллё, паша; тлушч’. Літ. žyras ’кармленне жывёл’ < польск. (Фрэнкель, 1313) ці бел. Паводле Якабсона (Writings, 2, 627), да *žьrati, *žirati (гл. жэрці), што прынялі Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 12, 140), якія лічаць менш верагоднай версію Міклашыча (411) аб суадноснасці жыцьжыр (як піцьпір), асцярожна падтрыманую Мейе (Études, 405), Фасмерам (2, 56) і прынятую Праабражэнскім (1, 233), Шанскім (1, Д, Е, Ж, 293), Іванавым (Слав. и балканское языкознание, 1975, 60), Скокам (3, 680–681), БЕР (1, 547). Непасрэдныя супастаўленні з іншымі і.-е. мовамі супярэчлівыя. Гл. літаратуру ў Фасмера, Скока, БЕР.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жырава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́е; незак.

1. Карміцца, нагульваць тлушч (пра звяроў, птушак, рыбу).

2. Разрастацца ў ствол замест плоданашэння (пра расліны) (разм.).

|| наз. жырава́нне, -я, н. (да 1 знач.), жыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і жыр, -у, м. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жыраво́ ’дрыгва’ (Сцяшк. МГ). Паводле Талстога (Геогр., 187), верагодна ад жыр (параўн. рус. жирная грязь); іншыя супастаўленні Талстога са словамі сало, маслявина не абавязкова маюць дачыненне, паколькі бел. жыр звычайна абазначае кармленне, а не тлушч. Гл. яшчэ жырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вка ’рыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́рны ’тлусты’ (Юрч. Сін.). Магчыма, з рус. жирный, паколькі жыр у знач. ’тлушч’ у бел. мове фіксуецца абмежавана. Параўн., аднак, чэш. žírny ’ўрадлівы (аб глебе)’, славац. žirny ’ўраджайны’, ’высокаякасны’. Ст.-рус. жирный (Сл. аб палку Ігаравым) ’густы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́га1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).

Вало́га2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.

Вало́га3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржы́шча, рыжы́шчо, ржы́шчо ’іржышча, поле на якім зжата жыта’ (ТСБМ, Чуд., Бяльк., Выг.; віл., Сл. ПЗБ; паўсюдна, ДАБМ), ’зжатае поле’ (карэліц., Нар. лекс. і ДАБМ, камент., 852; Сцяшк.), ’сцелішча’ (стаўбц., ЛА, 4), ржы́шчыка ’іржэўнік’ (Юрч. СНЛ). Да іржышча (гл.). Сюды ж жы́ршча ’іржышча’ (Сл. ПЗБ) у выніку перастаноўкі пачатковых ржы‑ ў жыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)