журналі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні.

Займацца журналістыкай.

2. зб. Перыядычныя выданні.

Беларуская ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журналі́стыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. журналі́стыка
Р. журналі́стыкі
Д. журналі́стыцы
В. журналі́стыку
Т. журналі́стыкай
журналі́стыкаю
М. журналі́стыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

журналі́стыка ж., в разн. знач. журнали́стика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

журналі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. зб. Перыядычныя выданні. Беларуская журналістыка.

2. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні. Займацца журналістыкай. □ Прыйшоўшы і арміі, я неяк адышоў ад пісьменніцкіх спраў і цалкам прысвяціў сябе журналістыцы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журнали́стика журналі́стыка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашта́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паштара, пошты. Паштальён — тая прафесія, што дазваляе, як кажуць, увайсці ў кожны дом. У гэтым плане журналістыка — у нечым роднасная паштарскай. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)