Жураўлі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Жураўлі́
Р. Жураўлё́ў
Д. Жураўля́м
В. Жураўлі́
Т. Жураўля́мі
М. Жураўля́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жураве́ль

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жураве́ль жураўлі́
Р. жураўля́ жураўлёў
Д. жураўлю́ жураўля́м
В. жураве́ль жураўлі́
Т. жураўлё́м жураўля́мі
М. жураўлі́ жураўля́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жураве́ль

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жураве́ль жураўлі́
Р. жураўля́ жураўлё́ў
Д. жураўлю́ жураўля́м
В. жураўля́ жураўлё́ў
Т. жураўлё́м жураўля́мі
М. жураўлі́ жураўля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закурлы́каць сов. закурлы́кать;

~калі жураўлі́ — закурлы́кали журавли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жураве́ль 1, ‑раўля, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай. Жураўлі праляталі над полем, Забіраючы лета з сабой. Колас. І вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах. Гурло.

жураве́ль 2, ‑раўля, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады, якое складаецца са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Журавель варухнуўся, хутка падаўся вочапам уніз да вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напе́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пявучы, меладычны. Напеўны верш. □ І час сяўбы ўжо варожаць Напеўным, крыкам жураўлі. Колас. [Дзяўчына] падабалася.. [Пятру]. І голас у яе быў пяшчотны, напеўны. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́цейка, ‑а, н.

Нар.-паэт. і ласк. да лета. Жураўлі, унучак, адлятаюць ад нас, — гаворыць .. [бабка]. — Лета замыкаюць. Хутка лецейка ключы бабулі Зіме перадасць. Даніленка. [Агей:] — Толькі лецейка адно пачакайце, тады ўсё выплачу. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наседзець.

2. перан.; у знач. прым. Абжыты. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка. Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіцца ’клапаціцца’ (Касп.), во́мпіцца ’злаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́тась, прысл.

Разм. У мінулым годзе. [Ліза:] «Я ўжо так прывыкла да вучняў, што цяпер было б шкада іх пакідаць... У мяне ў гэтым годзе іх больш, чым летась». Шахавец. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)