Жмуха́ ’жамерыны’ (драг., Нар. словатв., 144), жмух, жмуха́, жмы́ха́, жмі́ха ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), жмых, жмы́ка ’тс’ (Мат. Гом.), жма́кі ’тс’ (Касп., Абабурка). Рус. жмых, дыял. смал., уладз., калуж., варонеж., кур., арл. жма́ка, кур. жмак, ярасл., разан., уладз. жмы́ки, укр. жма́ки, жмихи ’тс’. Чэш. žmach, žmoch ’гразь, нешта разбітае’. Ад кораня *žьm‑ (гл. жаць2). З рознымі галоснымі і суфіксальнымі ‑х‑ ці ‑к‑ утвараліся дзеясловы тыпу жмыхаць ад žьm‑a‑ti, ад дзеясловаў — бязафіксныя назоўнікі тыпу жмых, жмух і г. д. (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295; SP, 1, 76). Нельга, відаць, выключаць і непасрэднага ўтварэння назоўнікаў жмакъ ад жма‑ти, як знакъ ад знати. Параўн. жамерыны, жмаць. Параўн. паўд.-слав. утварэнні з элементам ‑ер‑: балг., макед. жмерки ’шкваркі’, макед. жмер ’асадак пры вытаплены сала’, славен. žmeterina ’адходы воску’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жма́ка ’вільготнае месца на лузе’ (мядз., Нар. сл., 9). Відаць, перанос з назвы жамерын жмакі паводле мяккасці і вільготнасці грунту. Гл. жмуха. Параўн. чэш. žmach, žmoch ’балота, гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмух ’жменя’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр. жмит ’тс’ (Жэлях.). Гл. жмуха, дзе паказан шлях утварэння ад кораня *žьm‑ (гл. жмаць, жаць2) праз дзеясловы тыпу *жмухаць да бязафікснага назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаме́рыны ’адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.’ (ТСБМ), ’адходы ад воску’ (глыб., рагач., З нар. сл., 208), ’цвёрдае нясмачнае мяса’ (драг., Нар. лекс., 223). Рус. пенз. жаме́рина ’кавалак макухі’, укр. жемери́ння ’жамерыны’. Утворана ад жамяра́1 (гл.) з суфіксам ‑ина, у мн. л. ‑ин‑ы; параўн. скалоціны, атрушыны, перажовіны і г. д. у значэнні ’адходы’ (Сцяц., Афікс. наз., 44). Гл. жмуха́, жаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)