Жме́нькі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Жме́нькі
Р. Жме́нек
Жме́нькаў
Д. Жме́нькам
В. Жме́нькі
Т. Жме́нькамі
М. Жме́ньках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жме́нька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жме́нька жме́нькі
Р. жме́нькі жме́нек
Д. жме́ньцы жме́нькам
В. жме́ньку жме́нькі
Т. жме́нькай
жме́нькаю
жме́нькамі
М. жме́ньцы жме́ньках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кі́нуць ’кінуць, пакінуць, перастаць’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.). Гл. кідаць. Кінуць на жме́нькі ’спосаб жніва ўручную, калі зжатае збожжа не вяжуць у снапы, а пакідаюць сохнуць у жменьках’ (Сцяшк.). Кінуць‑рынуць (пры сварцы) (Нар. лекс.). Гл. кінуць, рынуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жме́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш. да жменя; невялікая жменя. Аднойчы Ліпка нават не вытрымала: заўзята паплявала ў малыя жменькі, як гэта робяць хлопчыкі, разагналася і пабегла. Брыль. Тут жменька нас — салдат марской пяхоты. Ляжым. Не спіцца. Ноч. Імжыць імжа. Налева мора, ўперадзе мяжа. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́хаць, ‑хця, м.

1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі. Вітка.

2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. Чорны. У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)