жва́васць гл. жвавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жва́васць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. жва́васць
Р. жва́васці
Д. жва́васці
В. жва́васць
Т. жва́васцю
М. жва́васці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жва́васць ж.

1. жи́вость: оживлённость;

2. ре́звость;

3. прово́рство ср., прово́рность; расторо́пность; шу́стрость;

4. охот. рыскли́вость;

1-4 см. жва́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жва́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць жвавага; рухавасць, жыццярадаснасць, ажыўленасць. Гірня хуценька сабраў ключы, адвёрткі і з небывалай для яго жвавасцю ўскочыў у кабіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жва́вы, -ая, -ае.

1. Поўны жыццёвых сіл; бадзёры, рухавы.

Жвавае дзіця.

Ж. работнік.

2. Ажыўлены, выразны, жыццярадасны (пра вочы, твар).

Ж. погляд.

Жвавыя вочы.

3. Бойкі, ажыўлены (пра гутарку).

Жвавая гамонка.

4. Хуткі па тэмпе, шпаркі.

Жвавыя рухі.

Жвавыя коні.

|| наз. жва́васць, -і, ж.

Небывалая ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асты́лы, -ая, -ае.

1. Які астыў, стаў халодным.

Астылая печ.

2. перан. Які стаў спакайнейшым, страціў жвавасць, стаў абыякавым да чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыт ’спрыт; жвавасць, рухавасць’ (Бяльк.). Рус. прыть ’хуткасць; жвавасць’. Гл. пры́ткі, прыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уві́шнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць увішнога; жвавасць, спрытнасць. Суседзі па кватэры палюбілі Марынку за яе жвавасць, увішнасць і пасябравалі з ёй. Хадкевіч. Васіліна са старым Макарам Дубовікам, якія ў гэты час былі ля кухні, нават здзівіліся гэткай увішнасці гаспадароў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вёрткость вёрткасць, -ці ж., жва́васць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оживлённость ажы́ўленасць, -ці ж.; жва́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)