жаль, -ю, м.

1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне.

Гаварыць з жалем аб здарэнні.

На (вялікі) жальзнач. пабочн. сл.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаль безл., в знач. сказ., в знач. вводн. сл. шкада́;

жаль уезжа́ть шкада́ ад’язджа́ць;

почита́ть, жаль, не́чего пачыта́ць, шкада́, няма́ чаго́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаль (род. жа́лю) м.

1. жа́лость ж.; сострада́ние ср.; сожале́ние ср.;

не ве́даць жа́лю — не знать жа́лости;

абудзі́ць ж. — возбуди́ть жа́лость (сострада́ние);

вы́казаць ж. — вы́разить сожале́ние;

2. го́ресть ж.; печа́ль ж.;

3. скорбь ж.;

глыбо́кі ж. — глубо́кая скорбь;

на (вялі́кі) ж. — к (большо́му) сожале́нию;

які́ ж.! — кака́я жа́лость!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаль, ‑ю, м.

1. Пачуццё жаласці, спагады, выкліканае чыёй‑н. пакутай, няшчасцем. Стэфка глядзіць на хворага з жалем у вачах. Бядуля. Пачуццё жалю да пакрыўджанага лёсам хлопца перарастае ў пачуццё кахання. Шкраба.

2. Пачуццё горычы, смутку, тугі з прычыны страты каго‑, чаго‑н. Мацярынскі жаль. □ Марыля была ціхая, пакорная работніца і жаль свой дзявочы хавала глыбока. Брыль.

3. Пачуццё засмучэння, шкадавання. Не варта абуджаць у сэрцы тое, што перагарэла, адышло і пакінула толькі пачуццё жалю аб незваротным. Дуброўскі. — Грыб вунь растаптала, — з жалем сказаў Андрэй і паказаў на збіты нагой чорны баравік. Скрыпка.

•••

На (вялікі) жаль (у знач. пабочн.) — ужываецца, каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаль, жа́ласлівы, жа́ласны, жа́ласць, жа́ліцца, жа́льба і іншыя вытворныя (ТСБМ). Рус. жаль ’шкада’, укр. жальжаль’, польск. żal, чэш. žal, славац. žial, в.-луж. žel, н.-луж. žal, балг., макед. жал ’тс’, серб.-харв. жа̏о ’шкада’, славен. žàl ’шкада, жаль’. Ст.-слав. жаль ’шкада’. Літ. gėlà ’боль; жаль’, ням. Qual ’мука’, арм. keł ’нарыў’. Прасл. *žalь утворана з асновай на *‑ь (< ) на базе і.-е. кораня *g​uel‑ ’калоць, боль, мука, смерць’ (Покарны, 1, 470–471) Фасмер, 2, 34–35 (дзе і іншая літ-pa); Скок, 3, 671. Гл. яшчэ жалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скру́ха, -і, ДМ скру́се, ж.

Туга, маркота, жаль, шкадаванне.

Радасць прыемней за скруху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкадлі́вы², -ая, -ае.

Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль.

Ш. голас.

|| наз. шкадлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разго́рніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што (разм.).

Выклікаць жаль у каго-н.; разжаліць.

Р. бацькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкада́

1. в знач. безл. сказ., в разн. знач. жа́лко; жаль;

мне ш. яго́ — мне жальа́лко) его́;

ш. гро́шай — жа́лко (жаль) де́нег;

2. вводн. сл. жаль;

пачыта́ць, ш., няма́ чаго́ — почита́ть, жаль, не́чего;

га́дка з’е́сці і ш. кі́нуцьпогов. проти́вно есть и жа́лко вы́плюнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́лость ж. (сострадание, соболезнование) жаль, род. жа́лю м., лі́тасць, -ці ж.;

кака́я жа́лость! які́ жаль!.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)