жа́ласлівы, -ая, -ае.

1. Схільны да жаласці, спачування, міласэрнасці.

Жаласлівыя людзі.

2. Сумны, кранальны.

Жаласлівыя песні.

|| наз. жа́ласлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́ласлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жа́ласлівы жа́ласлівая жа́ласлівае жа́ласлівыя
Р. жа́ласлівага жа́ласлівай
жа́ласлівае
жа́ласлівага жа́ласлівых
Д. жа́ласліваму жа́ласлівай жа́ласліваму жа́ласлівым
В. жа́ласлівы (неадуш.)
жа́ласлівага (адуш.)
жа́ласлівую жа́ласлівае жа́ласлівыя (неадуш.)
жа́ласлівых (адуш.)
Т. жа́ласлівым жа́ласлівай
жа́ласліваю
жа́ласлівым жа́ласлівымі
М. жа́ласлівым жа́ласлівай жа́ласлівым жа́ласлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жа́ласлівы

1. жа́лостный;

~выя сло́вы — жа́лостные слова́;

2. жа́лостливый, сострада́тельный;

ж. чалаве́к — жа́лостливый (сострада́тельный) челове́к;

3. тро́гательный;

ж. раска́з — тро́гательный расска́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́ласлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да жаласці, спачування; спагадлівы, чуллівы. [Ліза] засталася такою ж ласкавай і жаласліваю, як і была, але ў вонкавым выглядзе яе адбыліся перамены і зусім нечаканыя. Арабей.

2. Які выклікае жаласць, спачуванне; няшчасны. — Ты не крыўдуеш на мяне, Пеця? — запыталася .. [Люба] і сама здзівілася, да чаго голас яе слабы і жаласлівы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́лостливый разг. жа́ласлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаллі́вы обл., см. жа́ласлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сострада́тельный спачува́льны, спага́длівы, жа́ласлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сердцещипа́тельный разг., ирон. жа́ласлівы, чуллі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаллі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Жаласны, жаласлівы. Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, і песні любіў найбольш сумныя, жаллівыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ласліва нареч.

1. жа́лостно;

2. жа́лостливо, сострада́тельно;

3. тро́гательно;

1-3 см. жа́ласлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)